Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Спадчына/Быў гэта сон…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мая вера Быў гэта сон…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
Яна і я
Іншыя публікацыі гэтага твора: Быў гэта сон…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Быў гэта сон

Быў гэта толькі сумны сон
Душы расплаканай маей,
Што сярод бледных будніх дзён
Я сьвята меў, глядзеў сьвятлей.

Быў гэта толькі сумны сон,
Што у вачох яе скрозь сьмех
Чытаў сьвяты сабе закон
Каханьня шчырага і ўцех.

Быў гэта толькі сумны сон,
Што вось інакшая яна,
І пойме[1] болю майго стогн,
Зірне ў душу маю да дна.

Быў гэта толькі сумны сон,
Што разьвяду я з ёй бяду,
Што пад яе напеваў звон
Лягчэй к магіле дабрыду.

Ўсе для мяне быў гэта сон;
Хтось іншы яву меў ў жыцьці, —
Ён ёй і мне стварыў прыгон,
А сам зыйшоў, каб… ня прыйсьці!



  1. Рус. — зразумее.