Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Спадчына/Мая вера

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Званы Мая вера
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
Быў гэта сон…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая вера (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мая вера.

Ня веру ідалам паганым,
Што выразаюць разьбяры,
Бажком ня веру маляваным,
Што мажуць фарбай маляры.

Ня веру купленым прарокам,
Што з казальніц за грошы лгуць
І сочаць прагавітым вокам,
Скуль больш чырвонцаў ім нясуць.

Ня веру ў фокусьнікаў цуды[1]
Усіх народаў і вякоў,
Што ў ход пускаюць хітра ўсюды
Туман на цёмных сьлепакоў.

Ня веру ў каменны багоўні,
Ў людзкой асьвечаны крыві,
Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне,
Жывому духу ланцугі.

Ні за якую плату, меру
Ня дамся гэтай варажбе…
Ў народ і край свой толькі веру
І веру ў самаго сябе.



  1. цуд, цудны і інш. — заходняславянізм, полёнізм. Паходзіць ад праславянскага — *tjud. — Так славяне называлі суседні, усходні ад сябе народ, найхутчэй фінаў (У велікарусаў — „чюдь белоглазая“). Адсюль утворана — а) штюдь (старабаўгарскае — вялікан, асілак); б) чуда (у палякоў — cud); в) чужы, чюдь (фінскае плямя). Цяпер у беларускай мове маем, апроч слоў ад караня — чуж —: чудны, чудзіць, чудак… Тады правільна — чуда. Ужываецца яшчэ — дзіва.