Яшчэ і сонца ня ўзыйшло
Людзей на днеўны труд будзіць,
Тру-гу, тру-гу! на ўсё сяло
Труба пастырская гудзіць.
Тру-гу, тру-гу! ўставай,
Хто жыў, адзін, другі,
Вароты адчыняй,
Скаціну выганяй,
Тру-гі, тру-гі, тру-гі!
Ўстае сяло на трубны гук,
Сьпяшыць к жывёліне сваей,[1]
І вот раздаўся рык і грук
Кароў, авечак і сьвіней.
Тру-гу, тру-гу! ідзі
На поле, на лугі,
Скацінка, і глядзі,
Друг дружку не бадзі.[2]
Тру-гі, тру-гі, тру-гі!
Ідзе ўсё войска на папар,
Прышло, скланіла[3] галаву,
І дружна, дружна мал і стар[4]
Скубе вільготную траву.
Тру-гу, тру-гу, дзяры
Травіцу з-пад нагі,
Даждаўшыся пары,
Нап’ешся ты вады.
Тру-гі, тру-гі, тру-гі!
Скубець скаціна, а пастыр
Пасе, пільнуе ад ваўка,
Снуе вакруг[5] удоўж і ўшыр,
То цёлку злае, то быка.
Тру-гу, тру-гу, з трубы
На сьвет шырок, даўгі
Мкне адгалос трубы,
Аж стогне лес, дубы,
Тру-гі, тру-гі, тру-гі!
Но[6] вот наеўся і ідзе
Рагаты, сыты полк у хлеў,
Пастух за ім у грамадзе,
Но[6] ці й пастух сыт, ці пад’еў?
Тру-гу, тру-гу й ня сьніў
Пастыр, слуга слугі,
Свой полк кармі, пасі,
Сам посьле пад’ясі.
Тру-гі, гру-гі, тру-гі!
|