Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Жалейка/Песьня жнеяў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лапці Песьня жнеяў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
Песьня вольнага чалавека
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня жней (Пагнуўшы ў крук худыя сьпіны…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песьня жнеяў.

Пагнуўшы ў крук худыя сьпіны,
Сярпом махаючы крывым.
Мы, жонкі, ўдовы і дзяўчыны,
Пры доўгай постаці стаім.

I дружна жнём,
І паддаём
Адна аднэй
Ахваты больш,
І песьню жаласна пяём,

Асобна кожную загонам
Нас надзяліў пан-дабрадзей,
А над усімі злы аконам[1]
Стаіць, ганяе жаць бардзей.
І мы ўсё жнём… (як раней)

Агніста сонца прыпякае,
Ў губах язык засох, як косьць,
Пот горкі вочы залівае,
Змачыў кашулю[2] ўсю, як ёсьць.
А мы ўсё жнём (як раней)

Серп прыбаўляе ранаў косых,
Павеку рэжуць асьцюкі,
Як п’яўкі смокчуць кроў з ног босых
Аржыньня[3] вострыя сукі.
Но[4] мы ўсё жнём… (як раней)

Мы жнём, растуць снапы і мэтлі,[5]
Мы жнём людзям, гэй, гэй, пабач,
Гаротным нам хоць лезь у петлі,
Працуй на полі — дома плач,
Но ўсё-ж мы жнём… (як раней)

Гэй, жнёмце, бабкі і дзяўчынкі,
Гаруйма, гора не напасьць;
Пан справіць гучныя дажынкі
За пот, кроў, сьлёзы водкі дасьць,

Мы будзем піць,
Як гора п’ём,
Паноў хваліць
І дружна ім
Скрозь сьлёзы песьню прапяём.



  1. Лац. — наглядчык над работай у двары.
  2. Полён. — пабел. сарочка.
  3. Жытняя пожня.
  4. Русіц. — Але.
  5. Копы зложаных снапоў.