Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Жалейка/А хто там ідзе?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бабулька-прадаўшчыца зёлак А хто там ідзе?
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
Гусьляр
Іншыя публікацыі гэтага твора: А хто там ідзе?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А хто там ідзе?

А хто там ідзе, а хто там ідзе?
У вагромністай такой грамадзе?
— Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На ў лапцях нагах, на ў крыві руках?[1]
— Сваю крыўду.

А каму нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды нясуць на паказ сваю?
— На сьвет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несьць[2] наўчыў,[3] разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.

А чаго-ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім сьляпым, глухім?
— Людзьмі звацца!



  1. Няправільны зварот, лепш — на нагах у лапцёх, на руках у крыві.
  2. Лепей — нясьці.
  3. Прав. — навучыў.