Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Гусьляр/Адгукніся, душа!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жальцеся, грайкія струны Адгукніся, душа!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
За годам год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адгукніся, душа!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Адгукніся, душа!..

Адгукніся, душа, песьняй звонкай грымні!
Няхай песьня з віхрамі памчыцца;
Ў братніх сэрцах няхай разгарацца агні,
Думы новай пальлюцца крыніцай.

Ад зары да зары па радзімай зямлі
Зацяганыя людзі снуюцца,
І чаруюць яны, рэдка шчасны[1] калі
З чорнай доляй змагаюцца, б’юцца.

З іх жыцьця бяз жыцьця, з іх бядот і цямнот
Карыстае бязпуцьце, як можа;
І ніхто-ж не жалее, як вечных сірот,
Ні свой брат, і ні Ты нават, Божа!

Жальбаў слухае іх толькі шум баравы;
На іх мукі глядзяць толькі зоры.
Адгукніся-ж, душа, на іх стогн векавы,
Задрыжыце, даліны і горы!



  1. Шчасьлівыя.