Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Гусьляр/За годам год

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адгукніся, душа!.. За годам год
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
Прарок
Іншыя публікацыі гэтага твора: За годам год.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




За годам год.

За годам год, за родам род,
Што хвалі хмар, што плесьні вод,
Па зьменах зьмен, на ўсход, на сход[1]
За родам род, за годам год.

На ўсход, на сход ідзе — брыдзе
У чарах — снох, у злыбядзе…
Канца ні ў чом, канца нідзе,
На ўсход, на сход брыдзе — ідзе.

За бытам быт, за стонам стон,[2]
За сьмехам сьмех, за сконам скон,
За векам век, за звонам звон,
За мглою мгла з усіх старон.

Ідзе — брыдзе за сьледам сьлед,
І ноч, і дзень, і цьма[3], і сьвет,
І песьні кліч, і сьмерці цьвет,
Ідзе — брыдзе за сьледам сьлед.

За годам год, за родам род,
Што хвалі хмар, што плесьні вод,
Па зьменах зьмен, на ўсход на сход
Ідзе — брыдзе на быт, на звод…



  1. Заход.
  2. Замест стогн.
  3. Ужываецца больш — цемра.