Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/Хрэст на свабоду/Бура ідзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мора Бура ідзе
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
Пад штандарам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бура ідзе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Бура ідзе.

Зноў навiсьлі цёмны[1] хмары.
Зноў туманы неба крыюць,
Зноў па сьвеце ходзяць мары.
Зноў крапчэй нам вiхры выюць.

Зноў надходзiць для нас бура;
Зноў маланкі бягуць радам
Зноў шалее ўся натура;
Зноў засыпле сьвежым градам!



  1. Цëмныя.