Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/З раскіданых вершаў/Вясковым кабетам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пад штандарам Вясковым кабетам
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
З чужыны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясковым кабетам.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З раскіданых вершаў.

Вясковым кабетам.

Ой, сястрычкі, ой вясковы,
Ой, вы, кветкі прызавяты!
Вашы твары, як васковы,
Вашы шчочкі сьлязьмі зьмяты…

Як каліну град страсае,
Як пярун каменьне крышыць,
Так лёс рана вас ламае,[1]
Так жыцьцё красу вам нішчыць.

Колькі болю ў вочах хмурных,
Колькі скаргі з губ зьбялелых,
Колькі срэбра[2] ў косах густых,
Колькі поту з рук абмлелых.[3]

А за гэта вам — дзьве дошкі
І крыж з хвоек ледзьве зьбіты,
І у памяць плачуць дочкі
Бо й яны, як бы, забіты.

Ой, кабеты, ой, вясковы,
Ой, вы, кветкі прызавяты!
Ой, лілейкі вы бяз мовы,
Ой, вы, птушкі бясскрыдлаты!..[4]



  1. Ломіць.
  2. Полён. — серабра.
  3. Абамлелых, самлелых.
  4. Полён. — бяскрылыя.