Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Карусь Каганец/Журавель і чапля
← Што кажух, то ня вата | Журавель і чапля Апавяданьне Аўтар: Карусь Каганец 1927 год |
На сплаў → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Журавель і чапля. |
Журавель і чапля.
(Байка).
Жылі на балоце журавель і чапля. Прыдакучыла жураўлю жыці аднаму, і думае: «Пайду хіба да чаплі ў сваты, мо’ ўдваіх ладней жыці будзе».
Прыходзе[1] да чаплі, а тая і слухаць ня хоча.
— «Куды ты варт — кажа — са сваімі нагамі? Не пайду за цябе!».
Пайшоў жураў,[2] павесіўшы дзюбу, дамоў, а чаплі і шкада стала: пайсьці хіба самой да яго?
Прыходзіць да журава, а жураў, надуўшыся, кажа:
— Цяпер і я, як паглядзеў, дык не хачу з табой жаніцца: ты нейкая неахайлівая, быццам мокрая.
Засаромілася чапля, ды пашла з нічым да дому.
А журавель і думае: «А ткі шкада, што адправіў, бо ўсе-ж ткі аднаму маркотна жыці!» — і пайшоў да чаплі.
А чапля свой гонар нясе і кажа:
«Было тады браць, а цяпер я не хачу».
І гэтак ходзяць адно к другому і ніяк пажаніціся[3] ня могуць дагэтуль.