Перайсці да зместу

У братоў украінцаў (1936)/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
5. Мітрапаліт Шаптыцкі 6. Прэса
Публіцыстыка
Аўтар: Станіслаў Грынкевіч
1936 год
7. „Сілький Господар“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРЭСА.

Пачынаючы ад другое палавіны XIX стагодзьдзя можна было-б назваць мінуўшую пару — ўключна нашыя дні — «парою прэсы.“ Пачаткі прэсы шмат ранейшыя. Ня сыграла яна аднак раней большай ролі дзеля малога кругу чытачоў, на якіх магла дзеяць. Сяньня толькі глухія старонкі ня цікавяцца прэсаю, па ўсіх культурных краінах роля ейная настолькі вялікая, што называюць яе „дзяржаваю ў дзяржаве.» Можна розна заглядацца на ейнае значэньне, ніхто аднак пярэчыць ня будзе, што роля інформацыйная, асьведамляючая, творчаідэолёгічная, узгадаваўчая і, што само сабою зразумела, роля дэструкцыйная, у залежнасьці ад якасьці і характару прэсы — ёсьць вялізарная.

Пачаткі прэсы ў Галіччыне вельмі далёка за намі. Львоўскае „Діло“ сьвяткаваціме хутка 60-тыя ўгодкі свае працы, а „Діло“ пачало працу на падрыхтаваным грунце. Ужо хутка пасьля цэсарскага маніфэсту ў 1848 і Краёвага Зьезду Русіноў у Львове паяўляецца рэгулярны часапіс „Слово,“ які становіцца пазьней органам толькі групы старарусаў. Народніцкая група, дзеля распаўсюджваньня собскае ідэолёгіі, выдае ад 1868 г. часапіс „Правда.“ Тая самая народніцкая група, якая пазьней аформілася ў „нацыянал-дэмакратычную партыю“, ужо ад 1880 г. мае той штодзеньнік „Діло“. Зразумела, што рост нацыянальнае сьведамасьці выклікае новыя й новыя часапісы. Кожная з палітычных групаў рупілася аб выдавецтве свайго органу. Сяньня ў адным толькі Львове ёсьць некалькінаццаць часапісаў з рознаякім напрамкам. Калі нацыяналістаў з фашыстаўскім характарам (на чале Паліеў) назавем правымі, „УНДО“ цэнтрам, а украінскіх радыкалаў — левымі, дык да правае прэсы будзе належаць „Украінські Вісты“ — штодзеньнік, „Батківшчына“ „Пэрэмога.“ Да цэнтру — „Діло“ (штодзеньнік) і „Неділя.“ Радыкалы выдаюць „Громадськый Голосы,“ блізкі па ідэолёгіі да радыкалаў орган моладзі „Камэняры.“ Бязумоўна, што падзел палітычнае прэсы вышэйпададзены вельмі схэматычны, дзеля таго што не абхоплівае ён прэсы концэрну „Украінська Прэса,“ некаторыя выданьні якога маюць характар палітычны, затое яны беспартыйныя і цяжка казаць ці яны „левыя“ ці „правыя,“ таму што яны прадусім народніцкія. Ды аканчальна сяньня падзел на правых і левых вельмі перастарэлы, і карыстаюся ім, каб лягчэй было ўявіць агульны характар прэсы. Аб концэрне „украінскай прэсы“ скажу ніжэй крыху больш.

Побач прэсы палітычнае, украінцы маюць шырока разгорнутае выдавецтва прэсы адумысловае характару асьветнага, агульнага — „Жіття і Знання“, „Рідна Школа,“ коопэратыўнага — „Коопэратывна Рэспублыка“, „Господарсько-коопэрат. часопыс,“ гаспадарчага — „Сільськый Господар,“ літаратурнага — „Назустріч,“ „Обрыі,“ „Вістнык.“

Ёсьць прэса, прысьвечаная дзецям — „Дзьвіночок,“ моладзі — „Шлях Молоді,“ ёсьць гуморыстычная — „Шаблон:Разьбищка,“ які „кусае шчо тыжня під нэділю.“ Такі часапіс, як „Жінка“, хаця гэта орган „Саюзу Украінак,“ аднак ён займаецца ня толькі арганізацыйнымі праблемамі, а разглядае і палітычныя пытаньні і ўзгадоўваючыя і літаратурна-мастацкія. Раскошны журнал „Мыстэцьтво,“ прысьвечаны амаль ня выключна малярству і плястыцы.

Вышэйпададзеныя нормы вельмі недакладна і нявычэрпываюча паказваюць багацьце украінскіх рэгулярных выданьняў. Лекары выдаюць орган „Лікарськый Вістнык,“ ёсьць часапісы прысьвечаныя філёзофіі і багаслоўю, маюць свой орган пчаляры і г. д.

Здаецца лёгка сказаць „Вістнык“… Нам назоў гэны нічога не ггворыць, для украінскіх чытачоў за гэнаю назоваю хаваецца ідэолёгія рэдакцыі, цэлыя групы людзей, якія маюць сваіх прыхільнікаў і ворагаў. Побач скажам з „Вістныкам,“ будзе іншы часапіс, з іншаю або варожаю ідэолёгіяю. Ідзе часам вострае змаганьне паміж паасобнымі групамі на бачынах зусім непартыйных часапісаў, змагеньне, трэба сказаць, карыснае: яно дае магчымасьць адшліфаваць пагляды, выраўняць лінію ў разуменьні паасобных зьявішчаў у сучаснасьці і мінуўшчыне.

Прэса мае чытачоў. Спрэчкі, якія вядуцца ў варожых органах сустракаюць моцкае рэха ў масах… У гэтым і сіла украінскае прэсы!

Правінцыя, незалежна ад Львова, мае даволі багатую прэсу, якая ня можа ані якасьцю пёраў, ані колькасьцю чытачоў раўняцца з цэнтрам.

У Украінцаў можна наглядаць адно зьявішча вельмі характэрнае ў галіне прэсы, якое нам, Беларусам, на першы пагляд мала зразумелае, паіменна: маюць яны ўжо сваю „чыстую“ прэсу. Кажучы „чыстую,“ не хачу проціўстаўляць нейкай папэцканай ці хуліганска-бруковай. Найважнейшая роля прэсы аб‘ектыўна інфармаваць чытачоў аб падзеях дня ці агулам сучаснасьці. Чытач з інформацыяў сам павінен зрабіць вывады. Гэта тэорыя. Практыка паказвае нешта іншае. Група людзей аб‘еднаных супольнаю думкаю праводзіць пагляды ў друку, шукаючы сабе спагаднікаў і прыхільнікаў. Такая партыйная групавая, ідэолёгічная прэса сама перажуе ўсенька замест чытача, „аблягчае“ яму работу. Чытачу не астаецца больш нічога, як толькі прыняць пададзеную страву і пераварываць.

Іншая страва, ці наагул магчымая „чыстая“, прэса, якая ўмела-б астацца абсалютна незалежнаю, а праводзіла-б выключна лінію інформацыйную. Можна баяцца, што не, хаця вялікія асяродзішчы Заходняе Эўропы і асабліва Амэрыкі маюць такую прэсу і вельмі даражаць ею. Не вырашаючы гэнага пытаньня прынцыпова, адцемім толькі, што концэрн „Украінська Прэса“ якга прадстаўляе гэны тып „чыстае“ прэсы. Гэнае зьявішча настолькі цікавае, што варта спыніцца над ім у нехалькіх словах.

Закладчыкам, ініцыятарам і душою концэрну зьяўляецца Іван Тыктор, чалавек, які, можна спадзявацца, не сказаў свайго апошняга слова, хаця і сяньня гэта волат на выдавецкім украінскім рынку друкаванага слова. Выдае ён „Новый Час“ (штодзеньніч), „Дзвіночок“ — часапіс дпя дзяцей, „Комар“ — гуморыстычны часапіс, „Народня Справа“ — тыднёвік для вёскі, „Наш Прапор“ — ілюстраваны двуднёвік, „Наш Лэмко“ — часапіс прысьвечаны краіне і правінцыі украінскай у Галіччыне, што знаходзіцца на рубяжы з этнографічнаю Польшчаю. Шэсьць часапісаў ў руках аднаго чалавека! Да таго трэба яшчэ адцеміць, што пры асобных органах ёсьць рэгулярныя прэміі ў форме штомесячнае кніжкі бэлетрыстычнага зьместу, пры іншых — гістарычнага зьместу і г. д. Між іншым, такім шляхам пабачыў сьвет вялізарны том „Гісторыі Украінскага Войска,“ ды „Гісторыі Украіны.“

Іван Тыктор яшчэ малады, сярэдняга росту, нязвычайна жывы, гутарлівы чалавек. Ня гледзячы на гутарлівасьць, словы паасобныя ў яго падаюць быццам адрэзаныя. Так гаворыць камандзер да жаўнераў у ваенную пару: коратка, ясна, зразумела, тонам ветлівым, адначасна і рашучым. У штодзеннай працы ён не дэспот. Пачаў вельмі скромна. Як кажа сам, быў друкаром, кольпортэрам свайго першага часапісу, сам быў аўтарам. Таланавітасьць у галіне арганізацыйнай, у гандлёвай, знаёмства практычнае псыхалёгіі чалавека і асабліва селяніна, унутраны дэмократызм, прыяцельскія адносіны да супрацоўнікаў і бясконцая, упорыстая энэргія — ўсе гэныя прыметы і свомасьці зрабілі Тыктора ўласьнікам концэрну і паставілі паміж тымі людзьмі, якія пакінуць сабе вялікі сьлед у будаўніцтве культуры Украінскае.

Дырэктар Тыктор ахвотна гаворыць аб падзеях „Народняе Справы,“ гэнае „каровячае газэты,“ як кажуць ягоныя крытыкі. А сколькі тутака ў арганізацыі працы ў „Нар. Сараве“ было разумнае палітыкі, псыхолёгічнае тонкасьці! Коратка кажучы, некалькі гадоў таму назад Тыктор апавяшчае, што кожнаму падпішчыку, які заплаціць за ўвесь год за газэту, дае магчымасьць застрахаваць сваю карову. Калі карова здохне ці прападзе, адміністрацыя часапісу будзе плаціць 100 (цяпер 60) злотаў. Калі ўласьнік дарэжа жывёлу — 60 (цяпер 40) зл.

На вёсцы селянін пачатна ня верыць, думае што Тыктор гэта йшчэ адзін з меставых жулікаў. Аднак розум, лёгіка дыктуе гаспадару, што рызыка малое, а калі пачуў ды йшчэ прачытаў у той самай „Нар. Справе,“ што нехта сапраўды дастаў грошы за здохшую карову, дык народ паверыў і сяньня часапіс мае да 40.000 (сорак тысяч) падпішчыкаў; Тыктор выплаціў уласьнікfм кароваў да 400.000 (чатырыста тысяч) залатых. Незалежна ад прэміі за карову, Тыктор дае пагарэльцам ці пацярпеўшым ад пошасьцяў чытачом пэўную дапамогу ў форме пару дзесяткаў залатых. Чытачы маюць права йграць на лётэрыі, якую наладжвае концэрн. Выйгрышы — якія-ж блізкія селяніну. Можна выйграць плуг, барану, малатарню, воз, можна выйграць 1—2 гэктары зямлі, можна выйграць вопратку і г. д.

Пачатна журналісты, ды й шмат хто з украінскага грамадзянства, шкелілі з Тыктора. „Каровячая Газэта“ гучэла насьмешліва ў вуснах людзей. Сяньня йнакш глядзяць і крытыкі, а аб сялянах дык і няма што казаць. Тыктор гэта сымболь некага магутнага, што дае грошы і грошы не за якую благую работу, а за тое, што селянін чытае вялікі, добра рэдагагаваны ў шчыра народніцкім тоне, украінскі тыднёвік.

Тыктор ня кідаў лёзунгаў партыйных. Ён узгадаваў новых чытачоў, не адбіраў нікому іх. Прэса партыйная прыняла яго варожа. Змаганьне пайшло вострае між іншым і з „Ділом.“ Сяньня паміж імі пакт неагрэсыі; трэба думаць, што гэты пакт азначае перамогу концэрну. Была гарачая вайна з кругамі клерыкальнымі (біскуп Хомышын). Сяньня і тыя не нападаюць. Шмат хто пачатна баяўся, што Тыктор хоча рабіць новую партыю, жыцьцё паказала, што ня толькі партыйна-палітычныя лёзунгі патрэбныя ці неабходныя, што працаваць дзеля народу можна ў іншай форме. Концэрн інформуе, ня сварыцца на вёсцы з дзеячамі тых ці іншых кірункаў. Трэба думаць, што вялікая заслуга Тыктора ў галіне ўзгадаваньня і прыдбаньня тысячаў чытачоў украінскага слова па гарадох і што ён ў вялікай меры быў тым, хто выкінуў зусім польскую газэту з вёскі Усходняе Галіччыны.

Твор Тынтора гэта жывы прыклад непераможнае баявое волі народных масаў у іх імкненьні да незалежнага нацыянальнага жыцьця.