Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
204. Азра 205. ⁂ Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну
Верш
Аўтар: Генрых Гейнэ
1927 год
Арыгінальная назва: Ein Jüngling liebt ein Mädchen (1822—1823)
Пераклад: Максім Багдановіч
206. ⁂ Калі любоў ізмучыць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




205.

∗     ∗

Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну,
Ёй іншы да сэрца прыпаў,
А іншы той іншую любіць
І мужам яе хутка стаў.
За першага, хто ні спаткаўся,
Дзяўчына са злосьці ідзе.
Дзяцюк-жа марнее і губіць
Жыцьцё маладое ў нудзе.
Старая ўжо гэта гістор’я,
Хоць новаю будзе ўсягды.
Як з кім яна здарыцца, — пэўне
Пакрыша ім сэрцы тады.

Увагі

[правіць]

205. Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну. Выдаецца заўтографу папкі IV, № 28. Задатованы ў аўтографе 1909-м годам. Пераклад вершу H. Heine „Ein lüngling liebt ein Mädchen“ („Buch der Lieder, Lirisches Intermezzo“).
Два апошнія радкі выдаюцца Літаратурнай Камісіяй згодна з праўкаю, якая зроблена ў аўтографе (як відаць, ня рукою поэты), дзеля таго, каб замяніць форму займеньніку ў множным ліку „кімі“, якая ў беларускай мове ня ўжываецца. У пачатковым тэксьце аўтографу яны чыталіся так:
„Як з кімі здарыцца — напэўне
Сэрца разаб‘е ім тады“…
Камісіяй прынята:
Як з кім яна здарыцца — пэўне
Пакрыша ім сэрцы тады“…