Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
97. ⁂ У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара 98. Возера
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
99. ⁂ Прывет табе, жыцьцё на волі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Возера (Ў чарцы цёмнай і глыбокай…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




98.

ВОЗЕРА.

Ў чарцы цёмнай і глыбокай
Плешча, пеніцца віно;
Хмелем сьветлым і халодным
Калыхаецца яно.

I хістаецца асока,
І шуміць высокі бор,
А ў душы не замаўкае
Струн вясёлых перабор.

Увагі

[правіць]

98. Возера. Верш напісаны, як зазначана аўтарам у экзэмпляры „Вянка“ 1-шы, у 1910 годзе.
Першы раз надрукаваны ў „Н. Н.“ 1911 г. № 40, пад загалоўкам „Над возерам“ і з варыянтам у 3-ім радку:
„і халодным, сьветлым хмелем“ (зам. „хмелем сьветлым і халодным“).