Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
95. Зьмяіны цар 96. Бура
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
97. ⁂ У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бура (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




96.

БУРА.

Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ў даль марудна праплывае.
Ўсё сьціхла. Але вось паветра расьсякае
Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён — і грукат пракаціўся;
Мігае грозны меч, удары ня сьціхаюць,
І ўніз халодныя бічы крыві сьцякаюць,
А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.

Увагі

[правіць]

96. Бура. Выдаецца з „Вянка“ з наступнаю аўтарскаю папраўкаю, уведзенаю у тэкст з экзэмпляру № 2:
6„ня сьціхаюць“ зам. „не замаўкаюць“.
Апроч уведзенай у тэкст папраўкі, у гэтым экзэмпляры „Вянка“ ў канцы вершу аўтарам зроблена прыпіска: „кроў бледная цяче па ўсім абшары“.
Напісаны верш у 1911 г., як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры № 1. Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1911 г.
Варыянты „Н. Н.“:
6Бліскае грозны меч, грымяць удары далей,
7І кроў халодная ліецца з неба хваляй.