Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
94. Вадзянік 95. Зьмяіны цар
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
96. Бура
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зьмяіны цар (Ў цёмным небе — хараводы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




95.

ЗЬМЯІНЫ ЦАР.

Ў цёмным небе — хараводы
Сіняватых зорак,
Ў цёмным небе сьвеціць месяц
Залатым сярпом…
Мы выходзім з цесных, душных
Падзямельных норак,
На зімовы цёплы вырай
Цягнемся-паўзём.

Ў полі, ў лесе нам усюды
Праляглі дарожкі!
Йстужкай рушымся між пушчы,
На сам перад — я.
Зіхацяць ліаёй кароны
Залатыя рожкі,
Цёмным блескам адлівае
Ўся луска мая.

Нам ня трэба ні ад чога
Ноччу абароны:
Ўбачыць знахар — пуць усьцеле
Белым палатном;
Залаты ражок яму
Я ўраню з кароны,
І па белай палатніне
Дальш мы папаўзём.

Увагі

[правіць]

95. Зьмяіны цар. Верш выдаецца з „Вянка“ з наступнымі варыянтамі, зробленымі рукою аўтара ў экзэмпляры № 2:
5„Выходзім“ зам. „ўжо вышлі“.

19 Убачыць знахар — пуць усьцеле…
А спаткаем чалавека.
20 Белым палатном,
Порт расьцеле ён.
22 І па белай палатніне…
І праз белу палатніну…

Верш напісаны ў 1910 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1. Першы раз надрукаваны ў „Н. Н.“ 1911 г.
У 22-ім радку русіцызм „ураню“.