Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
107. ⁂ Дзесь у хмарах жывуць павукі 108. Разрытая магіла
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
109. ⁂ Ноч. Газьніца гарыць, чырванее
Іншыя публікацыі гэтага твора: Разрытая магіла (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




108.

РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.

Polataj nad groby,
Piosenko żałoby.
Żygliński.

Дробны дождж сячэ, ліецца;
Вецер злосна ў хату рвецца,
Ў полі стогнам аддаецца,
Стукне ў дзьверы і вакно;
Сэрца беднае заб‘ецца,
І адразу ў ім прачнецца,
І адразу скалыхнецца
Ўсё, што згінула даўно.

Ўспомніць сэрца, што любіла,
Ўспомніць моладасьць і сілу,
Ўсё, што зьнікла і уплыла,
Ўсё успомніць, як у сьне.
Бачу: сэрца не забыла,
Што жыцьцё ў ім загубіла…
І разрытаю магілай
Вее сумна на мяне.

Увагі

[правіць]

108. Разрытая магіла. Напісаны, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1909 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ к 1909 г. № 47.
Варыянты „Нашае Нівы“:
2Буйны вецер у сьцены б‘ецца.
8Усё, што было, што прайшло.
16Ўраз, павее на мяне.
У экзэмпляры № 2 эпіграф закасованы рукою аўтара.