Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
108. Разрытая магіла 109. ⁂ Ноч. Газьніца гарыць, чырванее
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
110. Зімовая дарога
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч. Газьніца гарыць, чырванее…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




109.

∗     ∗

Ноч. Газьніца гарыць, чырванее,
І гарбата, астыўшы, стаіць.
За сьцяной запявае завея,
Сумна бомамі ў полі зьвініць.
З краю ў край яе гул аддаецца,
І чагось усё думаю я,
Што з няволі зімовай там рвецца
Крэпка скутая сьнегам зямля:
Грудзі моцныя цяжка ўздымае,
Ветрам вее, як дыхаць пачне,
Сьнег халодны ў палёх калыхае,
І вось-вось свае путы страхне.

Увагі

[правіць]

109. Ноч. Газьніца гарыць… Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
У экзэмпляры № 2 рукою аўтара верш закасованы, але новай пераапрацоўкі яго няма (гл. ўвагу да разьдзелу II).