Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
106. ⁂ Плакала лета, зямлю пакідаючы 107. ⁂ Дзесь у хмарах жывуць павукі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
108. Разрытая магіла
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзесь у хмарах жывуць павукі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




107.

∗     ∗

Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа.
Кожны тлусты і мяккі такі;
Скура сьлізкая, як у вужа;
Ў целе стыгне халодная кроў,
Злосьць бясцэльная ў круглых вачах…
Чу! Чуваць шорах ног павукоў,
Аплятаючых сьцены і дах.

Увагі

[правіць]

107. Дзесь у хмарах жывуць павукі… Напісана, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1911 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
Чарнавы варыянт (п. № IV. № 8, 7).
3Кожны драблы і мяккі такі.
Варыянты ў экзэмпляры № 2:
6Злосьць бясцэльная у мутных вачах…
7Чуеш? Во шораг ног павукоў.
У 6-ым — „вачах“ зам. „вачох“ застаўлена для захаваньня рыфмы з словамі: „вужа“ (4p.) і „дах“ (8p.).