Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
102. ⁂ Добрай ночы, зара-зараніца 103. ⁂ Ціха па мяккай траве
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
104. ⁂ Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ціха па мяккай траве…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




103.

∗     ∗

Ціха па мяккай траве
Сінявокая ноч прахадзіла;
Ціха з заснуўшых палян
Плыў у гару і зьнікаў,
Быццам дым сіняваты з кадзіла,
Рэдкі, правідны туман;
Неба усю глыб ажывіўшы,
Патроху праз цемнь выглядалі
Зорак дрыжачых вянкі;
Конікі суха зьвінелі;
Шырэй разьліваліся хвалі
Цёмнай, люстранай ракі;
Пала раса; у палёх
Загарэліся пацеркі мілых
Жоўта-чырвоных агнёў…
Час, калі трэба журыцца
Душою на сьвежых магілах
Пуста пранёсшыхся днёў.

Увагі

[правіць]

103. Ціха па мяккай траве… Напісаны, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1911 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.

У экзэмпляры „Вянка“ № 2 шэсьць апошніх радкоў закасованы рукою аўтара, але паправак да іх ня дана.