Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
101. ⁂ Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог 102. ⁂ Добрай ночы, зара-зараніца
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
103. ⁂ Ціха па мяккай траве
Іншыя публікацыі гэтага твора: Добрай ночы, зара-зараніца!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




102.

∗     ∗

Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызаю ўсё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае.
Цішына агартае мне душу.
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варуша-калыша,
Міла бомы сьмяюцца у цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!

Увагі

[правіць]

102. Добрай ночы, зара-зараніца! Напісаны верш, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1911 годзе.
Першы раз надрукованы ў „Вянку“.
Захаваўся чарнавы аўтограф вершу (п. IV. № 8) з наступнымі варыянтамі:
1Добры вечар…

7 Правявае, варушыць ледзь чутна.
Чуць варуша, чуць лісьці калыша.

Варыянты ў экзэмпляры „Вянка“ № 2:
8Пазваночкі сьмяюцца ў цішы…