Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
100. ⁂ Блішчыць у небе зор пасеў 101. ⁂ Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
102. ⁂ Добрай ночы, зара-зараніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




101.

∗     ∗

Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог,
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Ня курыцца сьветлы пыл усьцяж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расьцьвілі.

Зьнічка коціцца агністаю сьлязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава;
Бачу я, з прыродай зьліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расьце трава.

Увагі[правіць]

101. Цёплы вечар… Перадрук з тэксту „Вянка“ 1913 г. з наступнымі заменамі, зробленымі рукою аўтара ў экзэмпляры № 2.

3 Ня курыцца сьветлы пыл усьцяж дарог,
Не ўстае стаўпом пыл сьветлы ўздоўж дарог.
6 Зьнічка коціцца агністаю сьлязой,
Заварожаны вячэрняй цішыной.
7 Прашумела мякка скрыдламі сава;
Я ня цямлю, дзе рука, дзе галава;

Апроч варыянтаў, уведзеных у тэкст выданьня, у экзэмпляры № 2 ёсьць варыянт пятага радка, дзе чытаем: „і к яму хмурынкі падплылі“… (зам. „у небе ціха зоркі расьцьвілі“).
Прынятыя варыянты пазбаўляюць верш ад некаторай шурпатасьці стылю.
Задатованы верш 1910 годам рукою аўтара ў экзэмпляры № 1. Першы раз друкаваўся ў „Вянку“.