Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Места/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
131. ⁂ Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць 132. У Вільні
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
133. ⁂ За дахамі места памеркла нябёс пазалота
Іншыя публікацыі гэтага твора: У Вільні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




132.

У ВІЛЬНІ.
(Сонэт).

Ліхтарняў сьвет у сіняй вышыне…
Вітрыны... мора вывесак... як плямы,
Анонсы і плякаты на сьцяне.
Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!
Снуюць хлапцы, суюшчыя рэклямы…
Разношчыкі крычаць ля кожнай брамы…
Грук, гоман, гул, — усё ракой імкне.
А дальш — за радам кас, лёмбардаў, банкаў —
Агні вакзала… павадка фурманкаў…
Віры людзей… сіпяшчы паравоз…
Зялёны сэмафор… пакгауз… склады…
Заводаў коміны пад цьмой нябёс…
О, горада чароўныя прынады!

Увагі

[правіць]

132. У Вільны. Верш у першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
Рукапісныя варыянты (п. VI. № 6):
2Вітрынамі зьяючыя крамы.
3Кавярні, мора вывесак; як плямы…
(Папка № IV, № 3):
6Газэтчыкі крычаць… Сьмяюцца дамы…

7 Гул, гоман, грук на вуліцы імкне…
Гук, грукат, звон — усё п‘яніць мяне.
Гоман: усё маўляў у сьне…

5„суюшчыя“ — форма, утвораная на ўзор рас. літар. мовы.