Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Места/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
130. Уступ 131. ⁂ Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
132. У Вільні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




131.

∗     ∗

Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!
Вір людзкі скрозь заліў паясы тротуараў,
Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць,
І гараць аганьком вочы змучаных твараў!

А завернеш ў завулак — ён цесны, крывы;
Цёмны шыбы глухіх, старасьвецкіх будынкаў;
Між каменьнямі — мох і сьцяблінкі травы,
І на вежы, як круглае вока савы,
Цыфэрблят — пільны сьведка мінулых учынкаў.

Ціша тут. Маўчаліва усталі — і сьняць
Ў небе купалы, брамы, байніцы і шпіцы;
Грук хады адзінокай здалёку чуваць,
Часам мерныя ўдары звана задрыжаць
І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.

Ўспамяні, маё сэрца, даўнейшыя дні!
Па загаду бурмістра усе, як належа,
Зачынілі ўжо вокны; загасьлі агні…
Варта вулкай прайшла… і ня сьпім мы адны —
Я ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.

Увагі

[правіць]

131. Вулкі Вільні зіяюць… Верш у першы раз быў надрукованы ў „Вянку“.
Рукапісныя варыянты (п. № VI, № 6):
3Зьяюць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць…
4Коні мчацца, трамваі трывожна зьвіняць…
Аўтарская папраўка ў 2-ім экзэмпляры „Вянка“:
3Коні мчацца, трамваі трывожна зьвіняць…