Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
185. ⁂ Хоць мы былі адны ў той час 186. Пачуцьцю цёмнаму падлеглая
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
187. ⁂ Цёмна неба начное

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




186.

ПАЧУЦЬЦЮ ЦЁМНАМУ ПАДЛЕГЛАЯ.

Ты ўжо рассталася з уборам
І ў ложка шлюбнае лягла,
Свой сорам, свой жаноцкі сорам,
Дрыжачая, перамагла.

І ведаеш, — табе мучэньні
І нават мо’ канец жыцьця
Сабой накліча пры раджэньні
Ірвучыся на сьвет дзіця.

Ды абясьсіленай душою
Ты можаш аднаго жадаць, —
Каб семя бурнае муское
У нетрах цела пахаваць.

Таксама без надзей да спыну
У пропасьць чалавек ляціць
І сквапна ўніз, на дно страмніны,
3 салодкай жудасьцю глядзіць.

Увагі[правіць]

186. Пачуцьцю цёмнаму… 8-ы радок — „Ірвучыся“ — форма, запазычаная з pасійскае мовы.