Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/185
← 184. Вэроніка | 185. ⁂ Хоць мы былі адны ў той час Верш Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
186. Пачуцьцю цёмнаму падлеглая → |
185.
Хоць мы былі адны ў той час — Ня помню, як — я ручку ўзяў, «Сарока-варона кашку варыла, Ты мал, глуп, табе кашка на палічцы |
Увагі
[правіць]Каханьне і сьмерць. Нізка вершаў (№№ 185-198).
Друкуецца з аўтографу, пераданага ў Літаратурную Камісію С. М. Некрашэвічам у верасьні 1926-га году. Некрашэвіч-жа атрымаў гэтыя вершы ад Р. Зямкевіча ў часе сваёй падарожы ў Заходнюю Беларусь.
Тэма аб каханьні ў шлюбе і жанчыне-матцы асабліва цікавіла некаторых поэтаў у эпоху сымболізму. Яна распрацоўваецца і М. Багдановічам ня толькі з вялікаю ўвагаю, але і з вядомым піэтэтам. (Гл. увагу да в. № 287 — „Осенью“). З гэтага боку яго накіды напамінаюць трактоўку тае-ж тэмы В. Брусава (параўнаць вершы В. Брусава „Habet illa in alvo“).
Усе вершы цыклю „Каханьне і сьмерць“ (№№ 185-198). М. Багдановіч меў на мэце зьмясьціць у „Вянку“ разам з цыклем вершаў „Мадонны“, як бачна з ліста В. Ластоўскага поэце ад 24 кастрычніка 1913-га году, дзе
Ластоўскі між іншым піша: „Пытаньне, што да мейсца поэматаў, адносілася да цыклю „Мадонны“ і „Каханьне“ і сьмерць“: ці іх ставіць перад аддзелам „З чужой нівы“ ці посьле?“. Ластоўскі пытаўся у поэты ў часе выдрукаваньня „Вянка“, дзе зьмяшчаць поэмы „Мадонны“ і „Каханьне і сьмерць“. Літаратурнай Камісіі невядома, чаму нізка вершаў „Каханьне і сьмерць“ ня была выдрукавана ў „Вянку“, але Камісія, маючы поўны сьпіс вершаў гэтага цыклю, выконвае пачатковы намер аўтара і зьмяшчае „Каханьне і сьмерць“ у канцы „Вянка“ і, як гаворыцца ў лісьце, разам з цыклем „Мадонны“. Разьдзелу-ж „Вянка“ — „З чужое нівы“ ці „З чужое глебы“ Камісіі поўнасьцю аднавіць не ўдалося, і таму некаторыя вершы, якія па думцы поэты павінны былі ўвайсьці ў склад гэтага цыклю, Літаратурная Камісія прымушана была зьмясьціць у агульным разьдзеле „Пераклады“ (гл. разьдзел III, пераклады з Вэрлена).
У аўтографе вершаў „Каханьне і сьмерць“ рукою аўтара зазначана: „Яраслаўль, серпень-кастрычнік 1912 г.“ З гэтае дапіскі відаць, што і па часе напісаньня гэтая нізка вершаў супадае з „Вянком“.
У аўтографе, як відаць, рукою рэдактара былі зроблены папраўкі правапіснага характару. Некаторыя з гэтых паправак Камісіяю прыняты.