Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
148. ⁂ Ўстань, навальніца, мкні нанова 149. ⁂ Ня блішчыць у час зьмярканьня і ў глыбокай цемні ночы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
150. ⁂ Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не блішчыць у час зьмярканьня і ў глыбокай цемні ночы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




149.

∗     ∗

Ня блішчыць у час зьмярканьня і ў глыбокай цемні ночы
Дыямент каштоўны,
Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы
Блеск яго цудоўны.
Бо калі на гэты камень упадзець праменьне сонца,
Ўраз ён блісьне дзіўна
І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бяз конца
Ярка, пераліўна.
Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і няшчасны;
Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны
І засьвеціць ясна!

Увагі

[правіць]

149. Ня блішчыць у час зьмярканьня і ў глыбокай цемні ночы…
Верш першы раз быў надрукованы ў „Нашай Ніве“ 1911 г., № 51-52.
Варыянты „Н. Н.“:
1„цёмнай“ зам. „цёмні“.
5„Упадуць“ зам. „упадзець“.