Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
147. ⁂ Нашых дзедаў душылі абшары лясоў 148. ⁂ Ўстань, навальніца, мкні нанова
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
149. ⁂ Ня блішчыць у час зьмярканьня і ў глыбокай цемні ночы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўстань, навальніца, мкні нанова…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




148.

∗     ∗

Ўстань, навальніца, мкні нанова,
Ўзвый, вецер, з ёю заадно!
У віхры уляціць палова,
Пакіне чыстае зярно.

Удар, цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно,
Ўсьплясьні ваду — і пэрлаў горы
На бераг выкіне яно.

Увагі[правіць]

148. Ўстань, навальніца, мкні нанова. Верш першы раз быў надрукованы ў „Вянку“.