Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
146. ⁂ Рушымся, брацьця, хутчэй 147. ⁂ Нашых дзедаў душылі абшары лясоў
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
148. ⁂ Ўстань, навальніца, мкні нанова
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




147.

∗     ∗

Нашых дзедаў душылі абшары лясоў,
Не давалі ім жыці праўдзівым жыцьцём,
І яны тыя пушчы звадзілі агнём,
Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў.

І пылалі па нашаму краю лясы,
Покуль сонца здалела ўсё ў ім асьвяціць;
І сьвятлей і прасторней тады стала жыць,
А на попеле буйна узрасьлі каласы.

З гэтых дзедаў суворых прыклад нам-бы ўзяць, —
Ня хіліцца з бяды, ня пужацца агня,
Бо мы толькі тады дачакаемся дня,
Калі нас не здалее змаганьне зьлякаць.

Увагі

[правіць]

147. Нашых дзедаў душылі абшары лясоў… Верш першы раз быў надрукованы ў „Вянку“.
„Дзедаў“ (зам. „дзядоў“) у 1-ым і 9-ым радкох застаўлена па вымаганьні рытмікі.