Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
140. Каганцу 141. Упалі з грудзей пана бога
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
142. Краю мой родны! Як выкляты богам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Упалі з грудзей Пана Бога…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




141.

УПАЛІ З ГРУДЗЕЙ ПАНА БОГА…

Упалі з грудзей пана бога,
Парваўшыся, пацеркі зор.
Яны раскаціліся ў небе,
Усыпалі сіні прастор

І гэтак маркотна і пільна
На край наш нядольны глядзяць…
Што-ж чуюць яны там, што бачаць?
Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?..

Увагі

[правіць]

141. Упалі з грудзей пана бога… Перадрук з тэксту „Вянка“ з наступнымі варыянтамі з экзэмпляру № 2: 5 р. „І гэтак“ зам. „І стуль так“, 6 — „наш нядольны“ зам. „мой радзімы“, 7 — „што-ж чуюць яны там, што бачаць?“ зам. „што-ж там яны, ясныя, бачаць?“
Час напісаньня вершу паказаны аўтарам у сьпісе „Красавік“ — 1910 г. Першы раз друкаваўся ў „Беларускім календары Нашае Нівы“ ў 1911 г.