Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
139. С. Е. Полуяну 140. Каганцу
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
141. Упалі з грудзей пана бога
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каганцу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




140.

КАГАНЦУ.

Змоўк пясьняр, затаіў свае песьні,
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны, і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсьне,
І струёй лынуць вершы з яе.

Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нетрах таемна бяжыць,
Але мусіць урэшце на волю прабіцца,
Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца
І радзімаму краю служыць.

Увагі

[правіць]

140. Каганцу. Верш першы раз быў надрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 г. № 11.
Варыянты:
1Поэт замаўчаў, затаіў свае песьні,
2Ён болей іх нам не пяе.
4Лёд моцны душы пад напорам іх трэсьне.
5І вершы пальлюцца з яе.
6Дзесь у глыбі таемна бяжаць.
9І будзе на волі струіцца-каціцца
10І роднаму краю служыць.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 верш закасованы рукою аўтара, але новай перапрацоўкі яго ня дана (гл. ўвагу да II разьдз.).
Русіцызмы: 5 — „струёй“, 6 — „уходзіць“.