Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Вольныя думы/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
166. ⁂ Была калісь пара: гучэла завіруха 167. Мне сьнілася
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
168. ⁂ Шмат у жыцьці ёсьць дарог
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мне сьнілася (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




167.

МНЕ СЬНІЛАСЯ.

Ўсё вышэй і вышэй на гару я ўзьбіраўся,
Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло;
Але толькі чым болей да яго набліжаўся,
Тым усё халадней мне й маркотней было.

Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі,
І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй.
І, пануры, стамлёны, ўніз пайшоў я сьнягамі,
Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей!

Увагі[правіць]

167. Мне сьнілася. Перадрук з тэксту „Вянка“ з зьменамі ў 1-м і 7-м радкох. Першы радок у „Вянку“ выдрукаваны так: „Ўсё вышэй і вышэй я на гору узьбіраўся“, у „Н. Н.“ займеньнік „я“ быў перастаўлены: „ўсё вышэй і вышэй на гару я ўзьбіраўся“. Літкамісіяю прыняты тэкст першага радку па „Н. Н.“ для большага захаваньня рытміткі. У 7-мы радок унесена аўтарская папраўка з экзэмпляру „Вянка“ № 2 — „стамлёны“ зам. „прыстаўшы“.
Першы раз быў выдрукаваны ў „Н. Н.“ — 1911 г.
Варыянт „Н. Н.“:
8Там хоць сонца і далей…