Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Вольныя думы/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
165. ⁂ Мы доўга плылі ў бурным моры 166. ⁂ Была калісь пара: гучэла завіруха
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
167. Мне сьнілася
Іншыя публікацыі гэтага твора: Была калісь пара: гучэла завіруха…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




166.

∗     ∗

Была калісь пара: гучэла завіруха
І замяла маёй мінуўшчыны сьляды.
Усьціхла ўжо яна… Плывуць у даль гады,
А ўсё ня б’юцца скрыдлы духа:
Куды цяпер ісьці? Куды?

Ў душы гарыць агонь нуды, — пануры, чорны.
Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць
І плугам цяжкага мучэньня сэрца ўзрыць? —
Мо’ ўзойдуць там надзеі зёрны!..
Куды-ж ісьці і што рабіць?

Увагі

[правіць]

166. Была калісь пара: гучэла завіруха… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 год. № 2.
Рукапісныя варыянты (папка IV, № 6, ст. 20):
1Была калісь пара: ўзравела завіруха.
2І замяла майго прашоўшага сьляды.
3Уціхла ўжо яна, і доўгія гады…