Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Вольныя думы/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
162. Гутарка з паненкамі 163. ⁂ Вы кажаце мне, што душа у поэта
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
164. ⁂ Вы, панове, пазіраеце далёка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы кажаце мне, што душа у паэта…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




163.

∗     ∗

Вы кажаце мне, што душа у поэта,
Калі спараджае ён дзіўныя вершы,
Нябесным агнём абагрэта,
І ў час той між люду ён — першы…
Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове;
Душа мая, пэўна, шчасьлівай была-бы,
Калі-б я ня ведаў, панове,
Што пекна сьпяваюць і жабы.

Увагі

[правіць]

163. Вы кажаце мне, што душа у поэта… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У чарнавікох (папка № IV, № 13, ст. 8) захаваўся тэкст гэтага вершу ў расійскай мове: „Вы говорите, что в душе моей…“