Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Вольныя думы/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
163. ⁂ Вы кажаце мне, што душа у поэта 164. ⁂ Вы, панове, пазіраеце далёка
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
165. ⁂ Мы доўга плылі ў бурным моры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы, панове, пазіраеце далёка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




164.

∗     ∗

Вы, панове, пазіраеце далёка,
Ў блеску сонца з вялізарных плеч народных,
Але сьвятло крые шмат чаго ад вока:
Днём ня бачыце Вы зорак пуцяводных.

Заглянеце-жа, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ў ночы і ў палудню
У вадзе люстранай зоры адбівае.

К тым, каго жыцьцё заціснула глыбока
Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Заглянеце ў душы — студні са сьлязамі.

Увагі

[правіць]

164. Вы, панове, пазіраеце далёка… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1913 год, № 9, 3. У Багдановіча, мабыць, стаяла „сьветла“; папраўка — „сьвятло“, як відаць, рэдакцыйная. Яна парушае рытм.