Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
47. ⁂ Народ, Беларускі Народ! 48. Варажба
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
49. ⁂ Ізноў пабачыў я сялібы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Варажба (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




48.

ВАРАЖБА.

Ўсё зьнікла — шум дажджу, і ветру вой сярдзіты,
Блеск сіні пяруноў, за ўдарам гулкі ўдар.
Клубяцца шызыя астаткі грозных хмар,
Як у вадзе воск пчол пры варажбе наліты.
Што-ж гэта варажба прароча нам і глебе?
Пабач-жа, — зіхаціць блеск ясны сонца ўраз
Сярод разрыву хмар, і сямібарвны пас
Лукой прыгожаю лёг у бэзовым небе.

1913.

Увагі[правіць]

48. Варажба. Выдаецца з тэксту газ. „Biełaruskaje Żyćcio“ 1919 г. № 3. Адносна году напісаньня гэтага вершу гл. ўвагу да папярэдняга вершу „Народ. Беларускі народ“ (№ 47).
Рукапісныя варыянты (п. IV, № 13, ст. 25):
3Клубяцца глыбамі астаткі…
4Як у вадзе сьвінец…
6Побач-жа: засіяў блеск ясны.
У газэце пад загалоўкам гэтага вершу зроблена прыпіска: „з архіву Ромуальда Земкевіча“.