Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
48. Варажба 49. ⁂ Ізноў пабачыў я сялібы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
50. Споўненае абяцаньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ізноў пабачыў я сялібы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




49.

∗     ∗

Ізноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сьцены мохам парасьлі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усё ў пылу. І стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў. Ўсё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
І толькі надпіс «Вэроніка»,
На ліпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расьці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як монумэнт жывы, ўставай
І к небу надпіс падымай.
Хай нярухомы словы сьпева:
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.

1913.

Увагі

[правіць]

49. Ізноў пабачыў я сялібы… Выдаецца з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 20. У 2-ім радку поэта карыстаецца няправальнай формай „леты“ зам. „гады“. У 5-ым радку ў слове „пылу“ захованы канчатак (зам. „у пыле“) для версыфікацыі.
У канцы 16-га радка, замест працяжніка ў тэксьце „Н. Н.“, Літ. Камісіяй прынята двукроп‘е, як знак, які больш адпавядае сэнсу.