Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
46. Просьценькі вершык 47. ⁂ Народ, Беларускі Народ!
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
48. Варажба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Народ, Беларускі Народ!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




47.

∗     ∗

Народ, Беларускі Народ!
Ты — цёмны, сьляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалі,
Цябе ня пушчалі з ярма
І душу тваю абакралі, —
У ёй нават мовы няма.
Збудзіўшысь ад грознай бяды,
Ўвесь поўны сьмяротнай жуды,
Ты крыкнуць ня вольны: «Ратуйце!»
І мусіш ты «Дзякуй» крычаць.
Пачуйце-жа гэта, пачуйце,
Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!

1913.

Увагі[правіць]

47. Народ, Беларускі народ! Верш выдаецца з часопісу „Biełaruskaje Żyćcio“ 1919 г. № 2. Задатаваны в. 1913 годам. З прычыны таго, што вершы „Варажба“ і „Просьценькі вершык“ былі выдрукаваны ў сумежных нумарох (3 і 4) часопісу „Biełaruskaje Żyćcio“, Літ. Камісія гадана ўстанаўляе год напісаньня гэтых вершаў, зважаючы на час напісаньня першага вершу гэтае групы. („Народ, Беларускі народ“).
Захаваўся рукапісны варыянт гэтага вершу (п. IV, № 4, ст. 17), у якім пасьля 2-га радку ўстаўлена: „Твой край у няволю забралі“.
Варыянты:
7 „У спудзе ад грознай бяды…

12 Хто йшчэ можа чуваць…
Хто мае вушы, каб чуваць…

У 12-ым радку „чуваць“ ужыта поэтам у сэнсе „пачуваць“, трэба думаць, для версыфікацыі.