Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/Увагі/Вершы/Ты ночкаю каляднай варажыла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Русалка Ты ночкаю каляднай варажыла
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да вершу „Ты вечером крещенским ворожила“ (№ 313) беларускі тэкст быў дасланы ў Камісію Ал. Шлюбскім ужо пасьля таго, як першыя разьдзелы былі выдрукаваны (Альбом аўтографаў беларускіх дзеячоў Ал. Шлюбскага. Кніга II-ая, стар. 272).
Прыводзім яго ў увагах:

∗     ∗

Ты ночкаю каляднай варажыла
І ў воду воск напоўправідны ліла,
Цікавячы, што выхадзіла мне:
Курганчык… белы крыжык… так, магіла!
У гэты рок я буду ўжо ў труне.

І броўкі хмурачы, са дна ўзяла
Ты белы воск, яго сьціскала, мяла
І сьмяючысь, сказала: „Дзе твой кон?
Дык чым-бы моц яго нас ні спаткала —
Ў маіх руках, як воск, падасца ён“.