Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/Увагі/Вершы/Русалка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі Русалка
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Ты ночкаю каляднай варажыла

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Русалка.

Скучна мне ў глыбіне, ў цішыне;
Ўспамінаю я на дне аб вясьне;

Я вясною пляснусь-ўскалыхнусь,
Зеляною муравой убярусь.

Выйду, белая, з цёмнай вады, —
Бачу: у лес ідуць людзкія сьляды;

Кінусь, брошусь я за німі з ракі:
Асьвяціце вы мне пуць, аганькі!

А людзей атышчу, абайду,
Вочы ўсім ім зацямню, адвяду.

І туды, дзе лягла цемень, мгла,
Дзе зялёны крыж свой ель падняла, —

Ўсіх туды заваблю, завяду:
„Вы пацешце-ка мяне, маладу!“

Як пачну абнімаць, цалаваць, —
Будуць біцца, заціхаць, уміраць.

А я гучна сьмяюсь, хахачу.
Абхвачу іх, ня пушчу, шчакачу!

Хараша ты, ігра, весяла!
Харашы вы, няжывыя цяла!

Але блізка гадзіна ўтра —
Разгарнецца за лесам зара.

І з нудою я ў рэчку лажусь.
Горка плачу, рвусь з вады, грудзьдзю б‘юсь!

Там плывець, веець хмелем вясна, —
А тут холад, глыбіна, цішына.