Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Весялей і сьмялей глянуць вочы на сьвет,
Весялей і сьмялей пойдзе усе хадуном[1]

Манька. Ах, як пекна! Яшчэ! (разам).
Сьцепан. Браво! Дэклямуй, Міхась!
Лекдугна. Задэклямуй!..

Міхалка. Не, лепш засьпеваем! (Да гаспадыні, паказываючы бутэльку). Пані гаспадыня! яшчэ!

Сьцепан. (Сьмяецца). Бач, як разыйшоуся! А ні хацеу ісьці!

Міхалка. Апошні дзень!

Сьцепан (я. в.). А заутра новае жыцце?..

Манька (пьяная). І я буду піць!

(Усе сьмяюцца).

Сьцепан і Лекдугна. Браво!

Міхалка. Ну, калі так… (Аднэй рукой абыймае Маньку, а другой трымае чарку і пяе; іншыя за ім у сьлед).

Чаркі налівай, дружна выпівай,
І усёй, браты, душою весяліся…

Галубоускі (хапае гармоніку і пачынае іграць).

Грышка (стукае шклянкай аб бутэльку).

Манька (махінальна зрываецца з мейсца).

Міхалка (затрымлівае яе). Ні трэба, сядзі! Гаспадыня падасьць… а то ніхай сам возьме, што яму трэба.

Грышка (стукае далей і крычыць): Манька!

(Усе парушыліся ніздаволеныя).

Сьцепан. Што гэта?!

Міхалка. Гэй, каму «Манька», а табе ні «Манька»… Ты чаго там крычыш?

Грышка. Ну, ну! Ні настауляйся так, бо ні напужаеш!.. Манька! ідзі сюды!

Манька (да Міхалкі). Бараніце мяне!

Міхалка. Ні бойся, Манечка! (Да Грышкі). Эй, ідзі лепш вон адсюль, бо дачэкаешся!..

Грышка. Ні напужаеш! Ні такіх бачылі… Што вас многа, а я адзін… Нічога… Скаціна!

Міхалка (ускочыушы с крэсла). Што?! Як ты сьмееш, падлец! Вон!! (Ударае Грышку па твару).

Манька (стараецца супакоіць Міхалку). Ні трэба!.. Кіньце гэта!..

Сьцепан (хапае крэсло).

Лекдугна (хапае бутэльку).

Грышка. Ах, ты!! (Выцягівае с халявы нож, ударае Міхалку і хутка выбегае).

  1. Верш Я. Купалы.