Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА V-ая.

Тыя-ж, Лекдугна і Галубоускі.

Лекдугна (пьяны). А, і ты, Міхалка, прыйшоу да нас?! Паніч! Хэ-хэ! Чысьценькі паніч заглянуу у наш брудны шынок!..

Міхалка. Дык вось Сьцепан мяне прыцягнуу…

Лекдугна. Але… але. Мы, бядота, мы у вялікія чыстыя рэстараны ні ходзім… Нам вось тут добра! А ты — пан! Чысьценькі паніч! Хэ-хэ!

Сьцепан. Ну, Лекдугна, кінь сварыцца! Вось лепш сядай з намі!.. Ты с кім сядзіш?

Лякдугна. Я? я сяджу адзін... Не! я сяджу з маім прыяцелям! (Абыймае Галубоускаго, каторы дурна усьміхаецца). Вось гэта мой друг найлепшы! гэта эхо душы маей! Ен іграе, а я… я пью, бо пьянство гэта… так сама музыка, а я — віртуоз!

Сьцепан (бярэ чарку). Ну, Сарасатэ пьянства! па чарачцы!

Лекдугна (сядае). Ну, што-ж, можна! Давай!

(Усе пьюць).

Галубоускі (нісьмела, стоючы за крэслам Лекдугны, цягне на гармоніцы мінорны тон).

Лекдугна (да Галубоускаго). А, і ты хочэш выпіць?.. Ідзі, прынясі маю бутэльку!

Галубоускі (ідзе у другі пакой).

Лекдугна. Ен, як хочэ выпіць, ніколі ні скажэ, а толькі бярэ гэты тон… Мы разумеем адзін аднаго.

Галубоускі (варочаецца з бутэлькай).

Лекдугна. Ну, бяры крэсло і сядай вось тут, каля мяне… Пі!

Галубоускі (цягне на гармоніцы іншы акорд).

Лекдугна. А, і закусіць хочэш, маэстро? Бяры, што хочэш, ні рабі цэрамоніі… Мае прыяцелі павінны быць прыяцелямі і майго прыяцеля…

Міхалка (да Манькі). Ну, яшчэ чарачку!

Манька (трохі ужо пьяная). Калі ужо галава круціцца.

Міхалка. Э, ніхай сабе круціцца! На тое чалавек і пье, каб галава закруцілася… Ну, яшчэ!.. (налівае).

Манька. Калі я ужо пьяная, — с крэсла звалюся — ха-ха-ха!

Міхалка. Ні звалішся, бо вазьму як птушачку на рукі, (абыймае яе) пасаджу сабе на калены, прытулю да сябе, закалышу… (Другой рукой бярэ чарку) Ну, брат!.. (Дэклямуе).

Груканем, стуканем, чарка у чарку, як сьлед,
Бач і стане душа паланеці агнем;