Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манька (крыкнула, хацела бараніць Міхалку, ды ужо было позна).

Сьцепан. Дзе ен! стой!..

Лекдугна. Стой! трымай яго!..

ЗЬЯВА VI.

Тыя-ж без Грышкі.

Гаспадыня (стараецца усіх супакоіць). Паночкі даражэнькія! Ні рабіце скандалу!.. Паночкі! ні губіце мяне! Як прыйдзе паліцыя — зачынюць мой рэстаран!.. Паночкі! ні губіце мяне, — у мяне дзеткі малыя…

Галубоускі (зачыняе дзьверы).

Міхалка (сядзіць на крэсьлі, трымаючыся за левую руку).

Сьцепан. А, падла! уцек! (да Міхалкі). Што? ен цябе ударыу? пакажы! хутка!

Міхалка. Нічога… Здаецца, глупство…

Сьцепан. Пакажы! пакажы!

Міхалка. Ах, трэба прылажыць што-колечы, перавязаць…

Сьцепан (сьцягівае з Міхалкі марынарку. Міхалка ранены у левую руку).

Манька. Ах, Божэнька ты мой! Гэта я усяму вінавата! Каб я пайшла, як ен мяне клікау, дык і ні было-б усяго гэтаго!.. Божэнька Ты мой!..

Сьцепан (да Гаспадыні). Пані гаспадыня! Чыстай вады! Хто мае чыстую хустачку?

(Ідзе з Міхалкай у другі пакой; за імі Лекдугна і гаспадыня).

Гаспадыня (выходзючы). Трэба-ж на маю галаву такога нішчасьця!..

Манька (выходзіць з усімі).

ЗЬЯВА VII.

Галубоускі (адзін).

Галубоускі (астаушыся адзін на сцэне, падыходзіць да століка, гдзе сядзеу Грышка, і выпівае астаушаеся у бутэльцы піво.
Пасьля варочаецца да столу пасярэдзіне сцэны і пачынае яго апаражняць)
.

ЗЬЯВА VIII.

Галубоускі і гаспадыня.

Гаспадыня (уходзіць). Галубоускі ізноу хочэ напіцца пьяны, як учора!.. Хай Галубоускі зачыняе ваконніцы, позна ужо!.. (выходзіць праз дзьверы налева).