МѢХ м. зьвярыная скура зьнятая з поўсьцю; кажух, кажушны, кажушнік—ніца. МѢШОК м. мех, мяшок, мяшочак, мяшэчны, мяхаваты. МѢШАТЬ, зьмешываць; мяшаць, мяшацца, мяшаніна, мяшаньне, мяшанец. МѢШКАТЬ дзе, чым; быць дзе доўга, не спяшацца; барыць, барыцца; марудзіць, маруда, маруднасьць, марудзтва. Гэй, не барыце, хутка дарыце. Паехаў у дарожку забарыўся, прыехаў з дарожкі — не жаніўся. (Р. 8-9. 137). МѢЩАНИН м. бел. мяшчанін; мяшчане, жыхары места. МЯГКІЙ, ня цьвёрды, ня пругкі; мяккі, мякаць; мякіш, мякатнік, мякацьцё, мякніца, мякіна, мякнуць, мякчыць, мяклы. МЯКИНА, дробныя, мяккія часьці коласа; мякіна, мякіннік; адмены мякіны: пялюха (ня „плева“, а — пялюха), лялётка (аўсяная дробная мякіна; Смаленск.), пяльга, палова. МЯСО ж. мяса, мясісты. МЯСНИК м. хто тарагуе мясам; зарубач. МЯТЕЖ, бунт, бунтар; мутар. МЯТЬ што, комкаць, комсіць; клычыць; гатліць. МЯУКАТЬ, курняўкаць. МЯЧЬ м. пругкі клубік да гуляньня; шпуляк, шпульгак; кочаўка.
H.
НААЛКАТЬСЯ, налакнуцца, нагаладацца. НАБАВЛЯТЬ што чым або на што; дадаваць, дадаць, дададзены, дадатак, дадатковы. НАБАЛДАШНИК м. аправа на верхнім канцы ляскі; камёлка, булдаўка, ручка, клуга. НАБАТ м. збуда, трывога, заклік кабзь біраўся народ; спалох. Ударылі ў званы на спалох.