Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/351

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

шей, а со вдовы имать по томуж, которая поидеть замуж. З другой смаленскай граматы 1229 г., відаць, што „куна“ была нейкая дробная манэта: Латинескомоу дати от двою капию въску весцю коуна смоленьская.

МЫТЬ, ачышчаць вадой, праць і паласкаць; мыць, мыты, мыцьцё; мыйніца, будынак у якім мыюць.

МЫЧАТЬ, мычэць.

МЫШЬ ж. малы зьвярок Mus; мыш мышыны, мышачы, мышкі, мышанё, мышкаваць.

МЫШЦА, кождая асобая цэльная часьць мяса ў целе жывёлы; сьцягно, цягніца, мускул, мускулы, мускулярны.

МЫШЕЛОВКА ж. пастка.

МѢДЬ ж. медзь, мядзяны, мядзяк, медзіць, меднік.

МѢДЯНИЦА ж. зьмяя, сьлімень.

МѢЛ м. мяккі мучысты вапеннік; крэйда, крэйдка, крэйдаваты.

МѢНЯТЬ, мяняць, мяняцца, мена, менны. Мяняла бабка кажушок на шапку.

МѢРА ж. мера, мерыць.

МѢРИЛО, мерка, мернік.

МѢСИТЬ што, мясіць, мясіцца, месіва, мешаны. Цеста, гразь мясіць.

МѢСТО ср. мейсца, мяйсцовы, мяйсцоваць; Прыгожая мяйсцовасьць.

МѢСТИТЬ, месьціць, тоўпіць.

МѢТКО трапна.

МѢТКА на бялізне, вышытка.

МѢСТОПРЕБЫВАНІЕ, аселасьць.

МѢСЯЦ м. час авароту месяца наўкол зямлі. месяц, месячны; месячнік, люнатык.

МѢТИТЬ што, значыць, значаны, значок; трапляць у цэль: цэліць, лучаць.