Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/353

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАБАХВАЛИТЬ, нахваставацца.

НАБЕКРЕНЬ прысл. па адзін бок; набакір.

НАБЕРЕЖНАЯ ж. вуліца ці дарога на беразе; пабярэжніца, узбярэжжа.

НАБИВАТЬ што на што, чым; набіваць. Набіў на калясо абод; на касу баньку.

НАБИВ, набойка, набоісты. Даць набойку на абсацы.

НАБИЛКИ мн. рама ў якую ўстаўляюць бярдо; набільні.

НАБЛЮДАТЬ што, уважліва разглядаць, пілнаваць і заховываць; спацікаць.

НАБЛЮДЕНІЕ ср. спаціканьне.

НАБЛЮДАТЕЛЬНЫЙ, спацікаўлівы, спацікаўлівасьць.

НАБЛЮДАТЕЛЬ, спацікач.

НАБОЖНЫЙ, пабожны, пабожнасьць.

НАБОРОЗДИТЬ што, нарабіць многа барознаў; набаразнаваць набарозіць.

НАБОРТНЫЙ, наўспруговы.

НАБОРЩИК м. наборшчык.

НАБОСО прсл. басанож.

НАБОТАТЬ, наліць лішне многа; набухаць.

НАБРАСЫВАТЬ што, накідаць, накіданьне.

НАБРОСОК, нарыс алуўком, квачыкам; нарыс.

НАБРОС, накідзь.

НАБУРАВИТЬ, насьвярліць.

НАБУХАТЬ, раздавацца ад мокрасьці; набракнуць; набрынець, аб зярняці; аб прыліве сокаў: набрузнуць; набрузлы; набрузь. „Набрузь“ называюць яшчэ „бросьцю“. Дрэвы ужо пакрыліся бросьцю; г. зн. на дрэвах набрузлі пучкі. Набрузлі ўжо пукалкі кветак.

НАБѢГ вайск. раптоўны напад малым аддзелам; наскок, наскокам.

НАБѢДОКУРИТЬ, накуралесіць.

НАВАЖДАТЬ што на каго, блазіць. Блазіць яго бес зрабіць ліхое.