Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

відам баўгарскай, аднак, дагэтуль яшчэ ніхто ня даў аб тым пэўных вестак[1]. Цікава адзначыць, што ў апошнім—чацьвертым выданьні сваёй „Гісторыі“... Гарэцкі гэтае паданьне ўжо не адзначае.

8. Даныя аб забароне беларускага друку бяз дат. Далей цэлы шэраг асоб робіць катэгорычныя заявы аб тым, што беларускі друк у XІX ст. быў забаронены; аднак, падобна да папярэдніх паказаньняў, нідзе ня прыводзячы крыніц, адкуль бяруцца тыя ці іншыя даныя, і не назынаваючы самай даты забароны. Зьвяртае на сябе ўвагу катэгорычнасьць Е. Канчара, які піша, што "язык, литература белорусская запрещены. Мало-по-малу исчезло из истории слово Белоруссия“[2]. С. Плаўнік піша, што творы беларускіх пісьменьнікаў ХІХ ст. "ня мелі вялікага пашырэньня ў друку, бо царскі ўрад не дазваляў друкаваць пабеларуску. Гэтыя творы вандравалі ў рукапісах па фальварках і вёсках, дзе аматары дэклямавалі іх напамяць"[3]. У другім месцы знаходзім: „Бѣлорусская литература, не смѣвшая до 1905 г. открыто появляться на свѣтѣ, распространялась въ переписанномъ видѣ. Такъ цѣлыя произведенія Дунина-Марцинкевича, Ф. Богушевича долгие годы ходили по рукамъ. Наконецъ, бѣлорусская литература, вырвавшись на волю въ 1905 г., нашла откликъ"[4] і г. д. Гэтую самую думку разьвіваў раней Ластоўскі: „усім вядома, што па нашых вёсках, у тыя часы, калі было забаронена друкаваць беларускіе кніжкі, хадзілі рукапісные сшыткі з рознымі беларускімі вершамі, сатырамі і поэмамі"[5]. Далей цэлы шэраг асоб проста адзначае, што расійскі урад забараніў якое-б то ні было праяўленьне беларускага слова, і што толькі дзякуючы рэволюцыі 1905 г., быў дазволены беларускі друк. „Калі нашая Бацькаўшчына падпала пад Расію (Масковію). — піша Ластоўскі—то і зусім забаранілі што-небудзь пісаць і друкаваць па-беларуску. Толькі у 1905 г. у часе расійскай рэвалюцыі, беларусы дабіліся права друкаваць кнігі у сваей мове"[6]. Такога-ж погляду трымаецца Пётра з Арленят[7] і Івашын[8]. Далей ідзе шэраг такіх вестак: „da 1905 hodu u mіężach Rasіeі zabaronіeny bylі üsіelakіje bіełaruskіje drukі“[9], „Paśla 1905 hodu była znіata zabarona drukawać pa bіełarusku“...[10], толькі ў 1905 г. 85), толькі ў 1905 г. беларусы "dabylі sabіe prawo drukawać knіžkі u swajej mowіe“...[11], "друкаваць па-беларуску было забаронена аж да 1906 г."[12]. Як відаць, пад уплывам усяго вышэйпаданага знаходзіцца і проф. У. Пічэта, які піша: усякага роду друк на беларускай мове быў забаронены"[13]. Самыя апошнія даныя

  1. Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры; Вільня, выд. II, 1921; стар. 118.
  2. Канчер. Е. Белорусский вопрос. Петроград, 1913; стар. 20.
  3. З. Б. (С. Плаўнік). Этапы разьвіцьця беларускай мовы. "Савецкая Беларусь", Meнск; 1922, № 272.
  4. Культурно-просвѣтительная работа и народничество Бѣлоруссіи. "Бѣлорусское Эхо", Кіевъ, 1918, № 5.
  5. Власт. Памажыця! „Наша Ніва“. Вільня; 1913, № 37.
  6. Што трэба вед. кож. беларусу; стар. 6.
  7. Іbіdem, стар. 44.
  8. Журба, Я. (Івашын). Ядвігін Ш., "Савецкая Беларусь", Менск, 1922; № 61.
  9. Bіełaruskі kalendar na 1917 h. Wіlnіa, 1916; стар. 32.
  10. Bіełaruskі kalendar Swajak па 1919 h. Wіlnіa, 1919, стар. 37.
  11. Іbіdem; стар. 60.
  12. Прохоров. Беларуская справа, "Вольная Беларусь", Менск, 1917, № 4.
  13. Пічэта, У. Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі. "Полымя", Менск, 1924, № 2; стар. 144.