Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі
Артыкул
Аўтар: Уладзімір Пічэта
1924
Крыніца: Полымя - 1924 - №2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Адвечнае змаганьне Расіі з Польшчай з-за Беларусі скончылася ў XVIII стагодзьдзі перамогаю першай. Шляхецка-польскае гаспадарства перастала існаваць. Тры суседнія імпэрыялістычныя драпежнікі падзялілі яго па часткам, і Беларусь, як узнагарода пераможцы, адышла пад Ра­сію. Праніканьне польскага зямельнага капіталу на Беларусь, памалу, але няўхільна вяло да опозыцыі тую групу жыхарства, якая трымала ў сваіх руках значную частку беларускага ўласьніцкага капіталу. Прамысловы капітал, часьць якога знаходзілася ў жыдоўскіх руках, быў вельмі слаба разьвіты. Зямельны капітал, трымаўшы ў сваіх марках усю дзяржаўную ўладу, паставіў прамысловы капітал у такія ўмовы, пры якіх таргова-прамысловая кляса ня мела мажлівасьці як для свайго пляновага й сы­стэматычнага экономічнага разьвіцьця, таксама і для ўзмацненьня свайго політычнага ўплыву; аднак яго ўплыў на буржуазію быў ня так моцны, каб прывесьці беларуска-жыдоўскае гарадзкое жыхарства да апалячаньня. Земляробская кляса, юрыдычна зьвязаная з земляўласьнікамі паншчынаю й воражна настроеная да сваіх уладароў, не паддавалася полёнізацыі і захоўвала ў чыстаце й недатычнасьці свой нацыянальны твар. Расійскі зямельны капітал, які даўно накіраваў свае драпежныя прагавітыя жа­даньні на Беларусь, і дасягнуўшы добра спрыяючых для сябе вынікаў у канцы XVIII стаг.. быў настроен воражна да польскага зямельнага капі­талу, як свайго конкурэнта. Гэта конкурэнцыя двох зышоўшыхся нацы­янальных зямельных капіталаў, пацягнула за сабою й нацыянальную барацьбу, цалком і ўсебакова падтрыманую царскім урадам. Зямельны капітал Расіі ў сваім імкненьні ад цэнтру к пэрыфэрыі, ад старых маскоўскіх абшараў к тэрыторыям, увайшоўшым у склад расійскага гаспа­дарства прыкладна ў больш позьні час, выявіў тэндэнцыю заняць усюды пераважнае месца з падчыненьнем сабе жыхароў тэй тэрыторыі, у якую гэтаму зямельнаму капіталу ўдавалася пранікаць. Гэтыя экономіка-політычныя імкненьні дваранскага зямельнага капіталу, падтрыманыя ўрадам, давалі мажлівасьць глядзець на вельмі стрыкатую ў нацыянальных адно­сінах тэрыторыю Расійскай дзяржавы, як на адзіны нацыянальны політычны організм, у каторым велікаруская люднасьць займала пераважнае месца. Гэтае замацаваньне дваранскага зямельнага капіталу знайшло адбітак у сымболічнай формуле „Россия для русских", формуле, меўшай вялічэзнае політыка-практычнае значэньне, бо неабходнасьць практычнага ажыцьцяўленьня яе мела за сабой цэлы шэраг першаступянёвай важ­насьці заканадаўчых мерапрыемстваў. Расійскі зямельны капітал, досыць глыбока пранікшы на тэрыторыю Беларусі ў першай палове мінулага стагодзьдзя, у сваім зьдзейсьненьні нацыянальнай програмы, зышоўшыся з польска-беларускім шляхецкім зямельным капіталам, павінен быў ад­несьціся воража да ўсякага выяўленьня нацыянальнага жыцьця, бачачы ў апошнім сур‘ёзную для сябе экономіка-політычную пагрозу, перамагчы якую без дапамогі й падтрыманьня ўраду ён быў ня ў сілах. Гэта нацы­яналістычная тэндэнцыя расійска-дваранскага зямельнага капіталу знайшла адбітак у тых заканадаўчых мерапрыемствах ураду Мікалая І, якія зьні­шчылі ўсе асаблівасьці дзяржаўнага прававога жыцьця Беларусі й падга­тавалі канчатковае злучэньне апошняй з Расійскай дзяржавай. З другога боку, аб'яўляючы Беларусь краем „исконно-русским“, але захопленым польска-жыдоўскім уплывам, гэта політыка павінна была ўбачыць у бела­русе, толькі заходняга руса, нацыянальна й рэлігійна адвеку зьвязанага з суседнім велікарускім народам. Прымусовы зварот Беларусі ў „Западно-русский—Северо-Западный край" ствараў для беларускай нацыянальнасьці зусім немажлівыя ўмовы для выяўленьня свайго нацыянальнага твару. Гэта нацыянальнасьць на сваім шляху к нацыянальнаму разьвіцьцю спа­тыкала з боку агульнадзяржаўнай улады неперамагчымыя перашкоды, дзякуючы якім беларускі нацыянальны рух разьвіваўся надта няскора, і ў сфэру свайго ўплыву й зацікаўленасьці сабою захапляў параўнаўча нязначную групу асоб.

ІІ.

Польскі зямельны капітал у асобе польскай шляхты заўжды разгля­даў тэрыторыю Беларусі, як адзіную складаную частку польскага гаспа­дарства. Экономічна аслаблены й політычна разьбіты польскі зямельны капітал ня мог і не жадаў мірыцца з фактам сканчэньня політычнага быцьця Польскага гаспадарства. У сваім імкненьні да політычнага адра­джэньня, польская шляхта ставіла сваёю мэтаю рэстаўрацыю Рэчы Пас­палітай у межах быўшых да падзелу. Стаўка польскага зямельнага ка­піталу быда пабіта ў 1830 г. Пераможца, расійскі зямельны капітал, учыніў жорсткую расправу над сваім конкурэнтам. Няўдача паўстаньня 1830 г. ня зьнішчыла політычных імкненьняў польскае шляхты. Няўдача 1830 г. толькі адсунула тэрмін новага выступленьня рэволюцыйных сіл да таго моманту, пакуль для гэтага не ўтварыліся добра спрыяючыя політычныя абставіны. Рэволюцыйная польская шляхта, навучаная горкаю няўдачаю ў 1830 г., пераканалася ў тым, што без дапамогі й рэальнага падтрыманьня другіх агульна-грамадзкіх групаў, у асаблівасьці сялянства, ня можна спадзявацца на ўдачны канец змаганьня. Імкненьне прыцягнуць на свой бок беларускае сялянства й было прычынаю зьяўленьня проклямацыяў на беларускай мове, якія сабою ў орыгінальнай форме выяўлялі шляхецка-нацыянальны рух. Для польскага зямельнага капіталу, якому ў самой Польшчы давялося ў першай палове XIX стаг. зыйсьціся з нямец­кім прамысловым капіталам, былі ворагамі маскалі і немцы. Змагацца на два фронты паасобку зямельны капітал ня мог. Прыцягненьне на свой бок сялянскае масы было зьдзейсьнена толькі шляхам соцыяльна-экономічных абяцанак, рэалізацыя якіх павінна была стварыць новыя формы для жыцьця вёскі беларускага сялянства. Зазначаючы ў сваіх рэволю­цыйных проклямаціях адмоўныя бакі жыцьця беларускага селяніна пад уладаю Маскалёў, аўторы проклямацыяў імкнуліся давесьці, што абарон­цамі беларускага народу былі адны толькі палякі, у чым пераканаць ся­лянства бязумоўна было немажліва. Гістарычныя факты казалі супроць палякаў. Рэволюцыйная агітацыя не ўдавалася. Галоўная маса сялянства была раўнадушна да агітацыі польскай шляхты. Астаўленая адна поль­ская шляхта была пабіта, і расійскі зямельны капітал у хаўрусе з ня­мецкім прамысловым капіталам, атрымалі поўную мажлівасьць для далейшага свайго росту на Беларусі. Польскае паўстаньне ў 1863 г. спрыяла паяўленьню і антырэволюцыйных вершаў, таксама напісаных на беларус­кай мове й прыстасаваных для беларускага селяніна. Да беларускай мовы зварочваліся й цэрквы—як каталіцкая, так і праваслаўная. Розныя кнігі рэлігійнага зьместу былі выданы на беларускай мове католікамі ў Вар­шаве, Несьвіжы, Менску. Асьветная дзейнасьць прадстаўнікоў праваслаў­най цэрквы, выявілася толькі ў надрукаваньні аднае кніжкі на беларускай мове. Так пачыналася адраджэньне беларускае мовы, як фактара нацы­янальна-культурнага, але гэты рух, узьняўшыся пад уплывам рзволюцыйнага настрою польскага зямельнага капіталу, не атрымаў далейшага разьвіцьця, дзякуючы таму, што польскі капітал быў разьбіты. Па зьні­шчэньні паўстаньня 1863 г. для беларускага нацыянальнага руху ства­раюцца нязвычайна дрэнныя ўмовы.

Запанаваўшы расійска-дваранскі капітал ня мог дапусьціць нацыя­нальна-культурнага руху сярод беларускага народу, баючыся магчымасьці разьвіцьця сымпатыяў да польскасьці. Усякага роду друк на беларускай мове быў забаронены. Аднак польскае паўстаньне 1863 г., захапіўшае часткі тэрыторыі Беларусі, дало штуршок «да хаджэньня ў народ» з мэтаю вывучэньня беларускае мовы, этнографіі й народнай літаратуры. Гэты рух, у якім прымалі ўдзел большай часткай не беларусы, як П. Бяс­сонаў, Н. Гільдэбрандт, Насовіч і іншыя, даў мажлівасьць азнаямленьня з духоўнаю прыродаю беларуса, яго жывою моваю й бытам, а таксама ў той-жа час выразна вызначыў раз назаўсёды асаблівасьць беларускай нацыянальнасьці ад велікарускага народу. Жывая мова народу была яс­кравым паказчыкам гэтай асаблівасьці. Так хаджэньне ў народ устана­вілі факты існаваньня беларускага народу. Беларускае нацыянальнае адраджэньне пачынае йзноў выяўляцца з канца 80-х гадоў, паступова нарастаючы к канцу прошлага стагодзьдзя. Гэта адраджэньне нацыяналь­нага руху было нямінуча. Экономічнае становішча сялянскай масы было нязвычайна цяжкое. Пераважваючы на тэрыторыі Беларусі польскі зямельны капітал, адмовіўшыся ад романтычных хімэр і мараў, стаў на шлях рэальнай політыкі: ён пачаў бязьлітасна эксплёатаваць беларускую ся­лянскую масу, экономічна пастаўленую ў вельмі цяжкія ўмовы. У гэтымжа кірунку дзейнічаў і больш слабы зямельны расійскі капітал. Разь­віцьцё таварнае гаспадаркі на Беларусі стварала яшчэ больш цяжкія ўмовы для жыцьця беларускай вёскі. Нарэшце, русіфікатарская, нічым ня прыкрытая політыка яшчэ больш заблытвала нацыянальна-політычныя-адносіны на Беларусі. Усе гэтыя об‘ектыўныя ўмовы далі штуршок да но­вага ўздыму нацыянальна-культурнай хвалі. Вышыня ўздымў апошняй была розная ў той ці іншы момант. Уздымы пэрыодычна зьмяняліся з ападамі, але спыніць гэты рух было фактычна немажліва. Уся лёгіка ад­носін і здарэньняў была за яго. Гэты новы ўздым нацыянальна-культурнага руху закладваў фундамэнт для больш грунтоўнага ў будучыне на­цыянальна-культурнага разьвіцьця. Беларускі нацыянальна-культурны рух пераплятаецца самым цесным парадкам з нацыянальна-політычным, пер­шыя праменьні якога ўжо можна знайсьці ў нелегальнай беларускай га­зэце „Гоман", якая праводзіла вельмі вызначаныя ідэі аўтономіі Беларусі. Паміж іншым, для разьвіцьця гэтай ідэі тагачасныя політычныя ўмовы вельмі мала спрыялі. Беларускія інтэлігэнтныя дзеячы, выйшаўшыя з ду­хоўнага мяшчанскага й чыноўнічага асяродку, выпіхалі на першы плян ідэю вывучэньня Беларусі як у нацыянальна-культурнай мінуўшчыне, таксама і ў сучасным яе становішчы. Мысьлячы Беларусь, як Паўночна-Заходні Край, дзеячы беларускага руху толькі ў гэтай форме маглі гава­рыць і пісаць аб прошлым і сучасным Беларусі. Для гэтага пэрыоду беларускага нацыянальнага руху маюць вялізнае значэньне выданьні «Северо-Западнога» календара, выйшаўшага ў Маскве ў 1889—1890 г. пад рэдакцыяй быўшага буйнейшага дасьледчыка Беларусі пр. М. В. Даўнар-Запольскага пры чынным удзеле В. Завітневіча, які пасьля быў пр. Кіеўскай Духоўнай Акадэміі. У «Северо-Западном» календары Бела­русь мысьлілася, як край, зусім асобны ад Польшчы ў этнографічнай і гістарычна-культурнай будове, які зьвязаны з Расіяй агульна-політычнымі й экономічнымі ўмовамі, але этнографічна й культурна ад яе абасоблены. Усе гэтыя кіруючыя ідэі прыходзілася выказваць вельмі асьцярожна, бо ў праціўным выпадку мажлівасьць легальнага слова была-б забаронена. Для гэтага пэрыоду нацыянальна-культурнага руху Беларусі вельмі ха­рактэрна навуковая дзейнасьць А. П. Сапунова, аўтора „Витебской Ста­рины" і шэрагу другіх прац па гісторыі Беларусі, у асаблівасьці па Ві­цебшчыне. Працы Сапунова вельмі аднабочны па сваіх пунктах погляду. Яму не ўдалося мінаваць крайнасьцяў пры ідэолёгічнай іх пабудове. Аўтор зазначае выразную асаблівасьць Беларусі ад Польшчы, заўважваючы ўсе адмоўныя ўплывы Польшчы на Беларусь, робіць гэта далёка не ў об'ектыўным навуковым відзе. З другога боку, у працах А. П. Са­пунова нязвычайна моцны расійска-праваслаўны пункт погляду, які гато­вы апраўдаць у імя змаганьня з Польшчай усе мерапрыемствы царскага ўраду. Гэты пункт погляду зводзіць да нічога многія працы А. П. Сапу­нова, але апошні, як выдаўца матар'ялаў па гісторыі Беларусі, вынятых з цэнтральных архіва-хавальняў, займае віднае месца сярод дасьледчы­каў мінуўшчыны Беларусі.

Беларусь у гістарычным культурным напрамку была менш за ўсё вывучана. Без гістарычнага фундамэнту ня можа быць сільнага й цьвёрда-абаснованага нацыянальнага культурнага руху. Вывучэньне Беларусі ў яе мінуўшчыне дыктавалася ўсім ходам разьвіцьця гістарычнай навукі ў Ра­сіі. Гэты рух, часткаю радзіўшыся ў 60-х гадох, атрымаў вялікае разь­віцьцё ў канцы 80-х гадоў. Ён сконцэнтрыраваўся галоўным чынам у ко­лах унівэрсытэцкіх. За адсутнасьцю Унівэрсытэту на Беларусі навуковыя досьледы рабіліся за межамі апошняй, галоўным чынам у Кіеве, Маскве й Пецярбурзе. Гэты навуковы рух, у якім прымаў удзел шэраг выдатных адмыслоўцаў, як Н. І. Кастамараў, В. Б. Антановіч, П. Н. Галубоўскі, М. В. Даўнар-Запольскі, Д. І. Багалей, В. Е. Данілевіч, М. С. Грушэўскі, А. С. Грушэўскі, Е. Ф . Карскі, М. К. Любаўскі, В. І. Леантовіч, І. І. Лаппо, Н. А. Максіменка, І. А. Маліноўскі, В. І. Пічэта, В. А. Паноў, П. Н. Жуковіч, В. А. Харламповіч, А. А. Савіч, ня гледзячы на розны падход да вывучэньня зьяваў прошлага жыцьця Беларусі, даў вялікі матар'ял для тэорытычнага абаснаваньня беларускага нацыянальна-куль­турнага руху.

З пачатку XX стагодзьдзя хваля беларускага нацыянальнага руху падымаецца ўсё вышэй і вышэй. Аб'яднаны расійска-польскі зямельны капітал, памірыўшыся адзін з другім на грунце самай бязьлітаснай экс­плёатацыі беларускага селяніна, пачаў уважна прыслухоўвацца да таго народнага абурэньня, якое выходзіла з глыбіні беларускага сялянства, вынікі выбуху якога для земляўласьніцкае клясы былі небясьпечны. На грунце забароны земляўласьніцкага капіталу адбываецца канчатковае збліжэньне польскага й расійскага зямельных капіталаў.

Беларускі нацыянальны рух робіцца моцным штуршком у разьвіцьці беларускай культуры, а з моманту свайго ўздыму робіцца нацыянальна-політычным з лёзунгам нацыянальнага й політычнага вызваленьня. Ужо ў канцы 1890 г. група вучнёўскай моладзі ў Менску, пераважна поль­ская, утварыўшы гурткі з мэтаю вывучэньня Беларусі, прышла да думкі аб мажлівасьці нацыянальнага й культурнага разьвіцьця беларуса пры ўмове яго політычнай эмансіпацыі. Апошняя думка лягла ў фундамэнт бела­рускага нацыянальнага руху, які радзіўся і атрымаў далейшае разьвіцьцё за межамі Беларусі, галоўным чынам у Пецярбурзе, у якім знаходзілася многа беларускай вучнёўскай моладзі. Розная студэнц­кая моладзь, ядналася ў організацыі, закладвала фундамэнт будучага нацыянальнага рэволюцыйнага руху. У 1902 годзе ў Пецярбурзе э'організаваўся „Круг Белорусской Народной Просветы и Культуры Белорусской“, які займаўся распаўсюджваньнем выданьняў, выходзіўшых за межамі Расіі, а таксама спрабаваў выдаваць кнігі на беларускай мове ў Расіі. У 1903 годзе ў Пецярбурзе вырасла ўжо нацыянальна-політычная організацыя „Беларуская Рэволюцыйная Грамада", у канцы 1903 г. зьмя­ніўшая імя на „Беларускую Сацыялістычную Грамаду", з нацыянальнай програмай і з трэбаваньнем аўтономіі для Беларусі. Нацыянальна-політычны рух даў штуршок большай сілы для беларускага мастацкага слова, нязвычайна расьцьвіўшага пасьля 1905 г. Беларуская мастацкая літара­тура аздобна разьвілася ў першарэволюцыйную эпоху. З гарадзкое масы выйшла цэлая плеяда выдатных прадстаўнікоў мастацкага слова ў асобах І. Д. Луцэвіча (Янка Купала), К. М. Міцкевіча (Якуб Колос), Д. Ф . Жылуновіча (Цішка Гартны), М. А. Багдановіча, С. Плаўніка і іншых, якія працягнулі справу, пачатую Ф. К. Багушэвічам і І. Няслухоўскім, і дзякуючы поэтычнай дзейнасьці якіх беларуская мастацкая літаратура пе­ражыла эпоху свайго пекнага росквіту. Беларускія пісьменьнікі,— гэта сыны беларускай вёскі, якая ў працягу доўгіх стагодзьдзяў змарылася ад дра­пежнай панскай эксплёатацыі. Беларускія мастакі слова—аполёгэты бед­нага прыгнечанага беларускага народу, прарокі новага жыцьця, натхнё­ныя песьняры свабоднага й вольнага росквіту Беларусі. Народныя мотывы зьяўляюцца пераважваючымі ў поэзіі аж да самай Кастрычнікаўскай Рэволюцыі. Беларуская мастацкая літаратура, будучы аднэю з галін, вы­яўляючых нацыянальны рух, была самым важным факторам апошняга. Яна будзіла сузнаньне забытай беларускай вёскі, яна натхнёна клікала ўсіх да новага жыцьця, яна загартоўвала ўсіх да надыходзячай барацьбы за вызваленьне. Яна клікала ўсіх будаваць новае радасна-пекнае жыцьцё.

Рэволюцыя 1905 г. выклікала да жыцьця легальную пэрыодычную прэсу, якая мусіла адбіваць усе нацыянальна-культурныя й політычныя імкненьні беларускіх адраджэнцаў. Адражэньне легальнай беларускай прэсы было паказчыкам сілы й шырыні беларускага нацыянальна-культурнага руху, які ўжо вырас да такое ступені, калі нелегальныя лісткі, брошуры й зборнікі вершаў ужо не маглі здаволіць патрэбы бя­гучага моманту. Беларуская прэса зьявілася першы раз у Вільні, дзе ў верасьні 1906 г. выйшаў першы нумар новай тыднёвай газэты „Наша Доля", якая друкавалася расійскім і лацінскім шрыфтамі. На шостым нумары яна была зачынена. Рэволюцыйна-нацыянальны напрамак, бязумоўна, ня мог спадабацца ўрадавай адміністрацыі, якая была вартаўні­ком расійскага зямельнага капіталу і абаронцам прынцыпу неабасобленасьці беларуса ад велікаруса. Паміж іншым, беларуская прэса была за­душана не адразу. З лістападу 1906 г. пачаў выдавацца беларускі тыднёвік „Наша Ніва", які ў эпоху сталыпінскай рэакцыі быў адзіным вы­яўнікам дум і інтарэсаў народнай масы. Новы тыднёвік, у якім прымалі ўдзел выдатныя дзеячы беларускага нацыянальнага культурнага руху трапляў у самыя далёкія куткі беларускай вёскі, спатыкаючы ў апошняй натхнёны водгук, бо „Наша Ніва" была абаронцам абяздоленага і абабранага беларускага сялянства.

Беларускі нацыянальна-культурны рух выпіхнуў і проблему пабудовы нацыянальнае школы. Беларускае настаўніцтва было першавесьнікам гэтае ідэі, спатыкаўшай у сялянстве жывы водгук. Нацыяналізацыя школы бязумоуна немажліва без адпаведных школьных выданьняў. Беларускія адраджэнцы кладуць грунт беларускім выдавецтвам (у Пе­цярбурзе, Менску, Магілёве). Выдавецтва „Загляне сонца і ў наша ваконца" у Пецярбурзе выдае „Беларускі лемантар" і „Першае чытаньнеў а потым і трэцюю кнігу для школы „Гутаркі аб небе і зямлі". У траўні 1907 г. адбыўся першы зьезд беларускіх народных настаўнікаў, які злажыў організацыю „Беларускага Настаўніцкага Саюзу"- у програме гэтага саюзу знаходзілася трэбаваньне пачатковага навучэньня на роднай мове, а каб настаўнікі былі падрыхтованы да гэтага, дык програмаю вымагалася выкладаньне беларускае мовы у настаўніцкіх сэмінарыях. Ад настаўнікаў не адсталі й вучні. У Глухаўскім настаўніцкім Інстытуце Чарнігаўскай губ. вынікла організацыя „Беларуская нацыянальная хэўра", таксама веўшая пропаганду ідэі нацыяналізацыі школы, якая то там то сям была зьдзейсьнена. Так, у асобных школах Менскай, Магілёўскай і Віленскай губэрняў выкладаньне вялося на беларускай мове Адным з фактараў беларускага нацыянальнага культурнага руху зьявіўся беларускі тэатр. Пачатак зьяўленьня тэатру быў даны групай беларускіх дзеячоў на чале з В. Галубком. Жывая мова, гучна йшоўшая са сцэны, на якой ставіліся п'есы з беларускага жыцьця, была факторам, прабуджаючым і паднімаючым нацыянальныя пачуцьці і імкненьні.

Беларускі нацыянальны культурны рух—гэта протэст супроць прыгнячэньня беларускага сялянства з боку насіцеляў польскай і расійскай культур. Далейшае паглыбленьне беларускага нацыянальнага культурнага руху было-б у выніках небясьпечна для ўладароў зямельнага капіталу, тым болей, што нацыянальна-культурны рух моцна сплятаўся з політычным, вельмі небясьпечным для земляўласьнікаў усякіх нацыянальнасьцяў. Спалоханыя прадстаўнікі польскай і расійскай культур зьвяр­нуліся да прэсы для распаўсюджваньня сваіх поглядаў. Расійскія і польскія рэакцыянэры пачалі выдаваць свае газэты, выяўляўшыя імкненьні ўплываць на беларускае жыцьцё. Прадстаўнікі польска-клерыкальных тэндэнцыяў пачалі выдаваць „Беларус", а расійскія консэрватары на расійская мове „Белорусскую Жизнь" і „Северо-Западную Жизнь" Абе­дзьве газэты аднолькава адмоўна адносіліся да беларускага нацыянальна-культурнага руху. Абедзьве нацыянальныя консэрватыўныя партыі беларускім нацыянальным лёзунгам ставілі супроць свае, аднолькавыя па ідэі але розныя па конкрэтнаму ажыцьцяўленьню апошніх. У адносінаў да беларускага руху выплылі антагоністычныя адносіны зямельнага як польскага, таксама й расійскага капіталу, зышліся ўсерасійскі і польскі пункт погляду. Д. Іл. Сьвяціцкі, аўтор апісаньня „Відрожене білоруськага пісьменства" характарызуе гэтыя адносіны такім парадкам: „калі лёзунгі расійскай консэрватыўнай групы можна ўбраць у формулу офіцыйнага патрыётызму-самаўладства, праваслаўе й народнасьць з ад­паведным дапаўненьнем, як, напрыклад, „хто ня прызнае гэтае формулы, той бунтаўшчык і здраднік", беларусы павінны быць толькі праваслаў­нымі, зьлейшыя ворагі беларусаў — палякі й жыды, беларусы не павінны ствараць свае асобнае літаратуры—расійская іх зусім здавальняе, дык польская шовіністычная група зрабіла ў вышэйнапісанай формуле няз­начныя зьмены: заместа самаўладства паставіла ўсепольскую ідэю, замест праваслаўя— каталіцызм, ворагамі беларусаў выстаўляюцца велікарусы, „беларусы павінны здавальняцца польскай літаратурай". У беларускім руху польскія патрыёты ўбачылі толькі антыпольскую інтрыгу ў той час, як расійскія патрыётычныя колы ўбачылі толькі інтрыгу тых грамадзян­скіх груп, якія ўвесь час імкнуліся к аддзяленьню Беларусі ад Польшчы, і лічылі яе краем выключна польскім. Аднак, беларускі нацыянальны рух, ня гледзячы на ўсе перашкоды, стаяўшыя на яго шляху, шырыўся й разьвіваўся і ў сваім паступовым разьвіцьці набываў характар настаяшчага нацыянальнага руху. Так цягнулася да 1914 г., да пачатку імпэ­рыялістычнай вайны, калі тысячы беларусаў былі сілаю змушаны зьняцца з сваіх наседжаных месцаў і перасяляцца ў цэнтровыя губэрні Расіі. Няўдача расійскай арміі на заходнім фронце, пацягнуўшая за са­бою падзел Беларусі на дзьве часткі—Заходнюю і Усходнюю—спрыяла адраджэньню нацыянальна-культурнай ідэі ў окупаваных абшарах, пера­важна ў Вільні, дзе браты Луцкевічы зьявіліся тым цэнтрам, наўкола якога пачалі яднацца насіцелі ідэі беларускага нацыянальнага культур­нага руху. Нацыянальна-культурная праца ва Ўсходняй Беларусі стала мажлівай, ды й то ў вельмі вузкіх рамках, толькі ў часе окупацыі Бларусі польскімі войскамі.

ІІІ.

Беларускі нацыянальны рух у сваім разьвіцьці цесна зьліваецца з рэволюцыйным настроем беларускіх грамадзкіх сіл. Гэта раўналежнасьць нацыянальнага й політычнага руху была значнай у эпоху рэволюцыйнага ўздыму ў 1905 г. і ў рэволюцыйны 1917 год. У гады політычнай рэакцыі нацыянал-культурнікі адыйшлі ад політыкі і аддалі ўсе сілы выключна справе нацыянальна-культурнага адраджэньня. Сувязь чыста культурнага руху з політычным дыктавалася ўсёй лёгікай тагочасных політычных здарэньняў і адносін. Нацыянальна-культурны рух—гэта паўстаньне ўсіх прыдушаных і прыніжаных русіфікатарскай політыкай царскага ўраду, які адчуваў сябе на Беларусі досыць цьвёрда і ўпэўнена. Нацыянальна-культурны рух— імкненьне абудзіць нацыянальна й агульна чалавечае самапазнаньне ў беларусе-селяніне для таго, каб вызваліць яго ад політычнага й культурнага ярма, якое скавала яго духоўнае й політычнае разьвіцьцё. Беларускі нацыянальна-культурны рух—гэта дэклярацыя, абвяшчаўшая ўсяму сьвету, што беларускі народ жыве й жадае жыць сваім самастойным нацыянальным культурным жыцьцём. Зьдзяйсьненьне ўсіх таемных плянаў кіраўнікоў беларускага нацыянальнага руху бязумоўна было немажліва пры рэжыме царскага ўраду. Вызваленьне народу ад нацыянальна-культурнага ўціску павінна было йсьці раўналежна з ба­рацьбой за вызваленьне ад політычнага дэспотызму расійскага самаўла­дзтва. Гэта вельмі добра разумелі насіцелі ідэі беларускага культурнага адра­джэньня, палкія прыхыльнікі ня толькі політычнага вызваленьня ад са­маўладства, але й першавесьнікі новых умоў для політычнага жыцьця бе­ларускага народу. Рэволюцыйны настрой увесь час пераплятаўся з нацыянальна-культурным, і сіла апошняга дасягнула ў момант вялізарнейшага рэволюцыйнага напружаньня.

Польскае паўстаньне 1863 г., захапіўшае й частку Беларусі, было сьмелаю, адважнаю, гэройскаю пробай польскага зямельнага капіталу, моцным узмахам рэволюцыйных крыльляў скінуць з сябе экономічную й політычную дыктатуру расійскага зямельнага капіталу. Польскі зя­мельны капітал у сваім імкненьні знайсьці сьвежыя грамадзянскія сілы, на якія ён-бы мог апірацца, імкнуўся ўцягнуць у змаганьне з царызмам беларускае сялянства, але гэтыя спробы, дзякуючы соцыяльна-клясавай розьніцы, значнага пасьпеха ня мелі. Беларускае сялянства засталося збоку маўчлівым сьведкам тае палкае й жорсткае барацьбы паміж поль­скім і расійскім зямельнымі капіталамі, якая адбывалася наўкола яго. Для беларускага сялянства было аднолькава, чый капітал выйдзе пера­можцам з гэтай палкай няроўнай барацьбы. Політычным пераможцам выйшаў з гэтай схваткі расійскі зямельны капітал. Урачыста сьвяткуючы сваю перамогу, расійскія земляўласьнікі ня скупіліся на рэпрэсіі і далі волю й разгул сваім дзікім інстынктам. Нацыянальна-політычны разгул расійска-зямельнай рэакцыі стварыў для беларускай нацыянальнасьці немажлівыя варункі для нацыянальна-культурнага разьвіцьця. Апошняе было змушана затрымацца ў сваім росьце, бо беларускае сялянства, збаўленае само на сябе, не магло зьнішчыць стаяўшых на яго шляху пера­шкод. На Беларусі ня было опозыцыйных сіл. Беларускае сялянства экономічна й політычна было забітае і выяўляла сабою досыць нязначную ў політычных адносінах сілу. Беларускай буржуазіі ў літаральным сэнсе ня было. Гарады былі заселены русіфікатарскімі чыноўнікамі, вайсковымі й абру­сеўшым жыхарствам; большую-ж частку жыхарства складала жыдоўства, якое выяўляла сабою рэволюцыйную сілу ў далёкай будучыне. Польскі й расійскі зямельны капітал, пры ўсіх сваіх супярэчнасьцях, рабіў паміж сабою згоду й компромісы ў справе эксплёатацыі сялянства і ў зма­ганьні супроць яго нацыянальна-політычных імкненьняў. На Беларусі ня было студэнцтва, якое ў пэўных політычных умовах зьяўляецца буйнай рэволюцыйнай сілай, штурхаючай народную масу да абуджэньня. Усе гэтыя соцыяльныя ўмовы вызначалі няхуткі тэмп беларускага нацыяналь­нага опозыцыйнага руху. Нарадзіўшыся ў гурткох беларускі нацыянальны рух у далейшым робіць шырокі ўплыў на жыхарства, захопліваючы сабою шырокія колы беларускага грамадзянства. Заснаваная ў Пецярбурзе ў 1902 г. „Беларуская Рэволюцыйная Грамада", якая зрабілася ў хуткім часе „Беларускай Соцыялістычнай Грамадой", была тыповым вузкім рэволюцыйным гуртком, галоўнымі ўдзельнікамі якое была вучнёўская мо­ладзь Пецярбургу. Грамада шырока разгарнула сваю агітацыйна-пропагандыцкую чыннасьць, аставіўшы выразны сьлед у гісторыі нацыянальнаполітычнага адраджэньня беларускага народу. „Беларуская Соцыялістычная Грамада" выступіла з трэбаваньнем тэрыторыяльнае аўтаноміі з сой­мам (Вільня) і дараваньнем шырокай нацыянальна-культурнай аўтаноміі для ўсіх нацыянальных меншасьцяў на тэрыторыі Беларусі; адначасна-ж зазначала на неабходнасьць скарэйшай распрацоўкі зямельнай програмы на падставе бязвыкупнай конфіскацыі прыватна-ўласьніцкіх і дзяржаўных зямель. Агітацыйная дзейнасьць „Беларускай Соцыялістычнай Гра­мады" дала некаторыя практычныя вынікі, але значнага ўплыву яна ня мела, і толькі ў 1905 г., дзякуючы рэволюцыйным здарэньням, „Беларуская Грамада" змагла выйсьці за межы свайго гуртка і перанесьці сваю дзей­насьць на шырокія народныя колы. Рэволюцыя 1905 г. дала штуршок масаваму руху беларускага сялянства, якое паўстала супроць дыктатуры зямельнага капіталу. Гэтыя масавыя выбухі беларускага сялянства пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга Саюзу Р.С.Д.П. ня маюць спэцыфіч­нага мясцовага характару, а зьяўляюцца толькі адбіткам ахапіўшай тагочасную Расію рэволюцыйнай хвалі. Насіцельніцай ідэі беларускага нацыянальна-політычнага руху заставалася „Беларуская Соцыялістычная Гра­мада", аб'яднаўшая наўкола сябе ўсе беларускія опозыцыйныя сілы, лік якіх павялічыўся, дзякуючы 1905 году, і змусіўшая пэўны контынгэнт інтэлігэнцыі ўзяцца за справу нацыянальна-політычнага адраджэньня беларускага народу. Штаб „Рэволюцыйнай Соцыялістычнай Грамады" зна­ходзіўся ў Вільні. Агульна-рэволюцыйна-нацыянальны пад'ём змусіў Гра­маду склікаць ІІ зьезд у Менску для канчатковае апрацоўкі нацыянальна-політычнай програмы ў 1906 г. Новая програма высунула тыя-ж лёзунгі, якія былі прыняты на першым устаноўчым зьезьдзе; толькі ўсе яны атры­малі больш конкрэтную формуліроўку: так, напрыклад, аўтономія была заменена ідэяй фэдэрацыі.

Організуючая чыннасьць Б.С.Г. у выніку свайго посьпеху атрымала організацыю „Беларускага Сялянскага Саюзу" (1906 г.) і „Беларускага Настаўніцкага Саюзу" (1907); на зьезьдзе настаўнікаў у Вільні Б. С. Г. удалося організаваць на тэрыторыі Беларусі шэраг нелегальных сялян­скіх зьездаў, а таксама дапамагчы ўтварэньню профэсыянальных саюзаў сярод рамесьнікаў і рабочых: шаўцоў, цырульнікаў. Такім-жа самым па­радкам Б. С. Г. пакрывае Беларусь цэлаю сеткай культурна-асьветных гурткоў і організацыяў. Вільня зрабілася настаяшчым культурным і політычным цэнтрам Беларусі. Агульна-політычныя ўмовы, надышоўшыя ў першарэволюцыйны пэрыод, у значнай долі сьціскалі размах беларускага нацыянальнага й політычнага руху. Політычная рэакцыя зрабіла вельмі труднаю масавую політычную працу. Вымаганьні політыкі адыйшлі на другі плян перад нацыянальна-культурнымі мэтамі й задачамі. Аднак рэволюцыйная хваля ня скора стала ў свае берагі. Сялянская маса не хацела ды й не магла мірыцца з аб'яднаным польска-расійскім капіталам. Протэст яе выяўляўся ў пастаянных схватках з аб'яднаным зямельным капі­талам. Перад пагрозай соцыяльнай рэволюцыі зямельныя капіталы, спра­чаючыся й політычна конкуруючы паміж сабой, на час адмовіліся ад барацьбы й супарніцтва і выступілі на змаганьне з варожымі ім соцыяльнымі групамі аб'яднаным фронтам.

Такім парадкам, абудвы лягеры гатаваліся да тэй барацьбы, якая зрабілася ўсебеларускай, стыхійнай, штуршок да якое дала першая рэволюцыя 1917 году і канчатковым этапам якое зьявілася Кастрычнікаўская Вялікая Рэволюцыя, вызваліўшая сялянства ад усякай залежнасьці ад польска-расійскага капіталу, бо самы капітал быў зьнішчан назаўсёды. Перад нацыянальна-культурным адраджэньнем адчынілася большая мажлі­васьць і шырокія пэрспэктывы.

IV.

На тэрыторыі Беларусі жыдоўскі народ зьяўляецца другою па лічбе групаю жыхарства. Пачаўшы засяленьне Літвы й Беларусі ў XIV стаг., у сувязі з казацкім рухам на Ўкраіне, гэты народ пакінуў тэрыторыю апошняй і перасяліўся ў большасьці ў гарады й мястэчкі Беларусі. У пэрыод існаваньня самастойнага Літоўска-Беларускага гаспадарства, а потым і Рэчы Паспалітай, у склад якое ўвайшла, як адзіная непадзельная частка, Літва й Беларусь, жыды йгралі відную ролю ў гаспадарцы дзяр­жавы, а асабліва ў пэрыод яе гаспадарчага росквіту ў XVI стагодзьдзі, покуль польскі зямельны капітал не зрабіў зьнішчаючага ўдара жыдоўскаму гандлёваму капіталу, які хоць і захоўваў свой кіраўнічы ўплыў на ўнутраны гандаль, але замежны гандаль быў вынят з сфэры яго ўплыву. Прыкладнасьць жыдоўскага гандлёвага капіталу да замежнага гандлю была нязначная. У эпоху свайго выдатнага ўплыву жыдоўскі капітал змог аддзяліць сябе ад прадстаўнікоў зямельнага капіталу і з'організавацца, чаму ў значнай меры спрыялі прывілеі в. к. літоўскіх, даваўшыя жыдоўскаму народу нацыянальна-тэрыторыяльную аўтаномію, якая ў свой чарод прывяла да зьяўленьня й далейшага разьвіцьця органаў жыдоўскага самакіраваньня. Пры слабым разьвіцьці гандлёвага капіталу, першапачат­ковыя жыдоўскія хаўрусы былі організованы на прынцыпе шырокай дэмократыі, але ў далейшым, з узростам гандлёвага капіталу, уплыў апош­няга ў жыдоўскіх хаўрусах павялічваецца, унутры хаўрусу адбываецца клясавае разьдзяленьне. Уся кіраўнічая, адміністрацыйна-судовая роля ў жыдоўскіх хаўрусах апынулася ў сфэры простага альбо ўскоснага ўплыву жыдоўскага гандлёвага капіталу. Выступаючы ў якасьці элемэнту, тры­маючага ў сваіх мацках усе ніткі ўнутранага гандлю, і займаючы ў дзяр­жаве абасобленае ад другога жыхарства становішча, жыдоўскі гандлёвы капітал стварыў сыстэму політыка-гаспадарчага прадстаўніцтва, якому даводзілася разьвязваць усе бягучыя пытаньні, зьвязаныя з экономічным, фінансавым і юрыдычным становішчам жыдоў у Рэчы Паспалітай. Польскі зямельны капітал, конкуруючы з жыдоўскім гандлёвым капіталам, займаў выключна антыжыдоўскую позыцыю, але польскі антысэмітызм ня меў значных размахаў і ня сьціскаў ні жідоўскага самакіраваньня, ні жыдоў­скага нацыянальна-культурнага разьвіцьця. Новы момант у гісторыі нацыянальна-культурнага жыцьця жыдоўства настае з моманту далучэньня Беларусі да Расійскай імпэрыі. Жыдоўскаму гандлёваму капіталу прышлося спаткацца з расійскім гандлёвым капіталам. Апошні, зьяўляючыся дык­татарам у Расіі на ўнутраным і часткаю на замежных рынках, не жадаў ні з кім конкураваць альбо дзяліцца барышамі. Страх расійскага гандлё­вага капіталу перад тым, каб не аслабіць свае позыцыі на ўнутраным рынку Расіі, вызначыў тую жыдоўскую політыку, якое трымаўся ад па­чатку XIX стагодзьдзя царскі ўрад. Руйнуючы жыдоўскія хаўрусы й не даючы жыдом грамадзянскіх правоў, уводзячы бесканечны лік усякіх абмежавальных норм, расійскі гандлёвы капітал захаваў для сябе дыкта­тарскае становішча на ўнутраным рынку. Але ўсё-ж-такі яму прышлося пайсьці на значныя ўступкі, каб уцягнуць жыдоўскі гандлёвы капітал у агульна-расійскае гаспадарчае жыцьцё, бо краіне вельмі патрэбны былі капіталы для гаспадарчага разьвіцьця пасьля ліквідацыі паншчыны. Расійскі гандлёва-прамысловы капітал быў змушай даць жыдом права жыхарства па ўсёй тэрыторыі, дазволіць займаць пасады лаўнікаў і сяброў земскіх і гарадзкіх упраў, а таксама вучыцца ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Гэтыя ўступкі з боку гандлёва-прамысловага капіталу далі аграмадныя вынікі вялікай культурнай вартасьці. Жыдоўскія буржуазныя колы апынуліся ўцягнутымі ў вір агульнарасійскага экономічнага й куль­турнага жыцьця. Пачынаецца процэс асіміляцыі жыдоўскага элемэнту з расійскім. Жыдоўская буржуазія прымае пэўны ўдзел у тым культурным руху, якім была ахоплена расійская дробна-буржуазная інтэлігэнцыя. Яна імкнулася весьці змаганьне з усякімі забабонамі, абмяжоўваўшымі выяў­леньне індывідуальнасьці, змагаецца супроць абасобленасьці жыдоўства і стаіць за неабходнасьць прылучэньня жыдоўства да эўропэйскай культуры. Аполёгэт асіміляцыі й вызваленьня, жыдоўскі гандлёва-прамысловы капі­тал, быў ворагам жыдоўскай масе, жыўшай у „мяжы аселасьці" і ня прымаўшай ніякага ўдзелу ў буржуазна-жыдоўскім руху, тым болей, што жыдоўска-асьветная літаратура выдавалася на мовах стара-жыдоўскай і расійскай. Буржуазна-жыдоўскі прамысловы капітал даў з свайго асярод­ку шэраг выдатных прадстаўнікоў мастацкага слова, сярод якіх Абрамовічу трэба адвесьці першае месца. Пэрыод супольнага жыхарства жыдоўскай буржуазіі з расійскай быў вельмі недаўгавечным. Расійская буржу­азія спалохалася больш рухавага жыдоўскага гандлёва - прамысловага капіталу й палічыла патрэбным вызваліцца ад усякай з яго боку конкурэнцыі, а дзеля гэтага пачала праводзіць прыкачваючую нацыянальную політыку, ад якое атрымаліся дрэнныя вынікі для жыдоўскай буржуазіі. Настала эра выключных законаў супроць жыдоўства, цяжка выцяўшых па сярэдняй і дробнай буржуазіі, дзеля таго, што гэта мела за сабою крах прамысловага жыцьця стараны, бо ўплыў жыдоўскага прамысловага й фінансавага капіталу на разьвіцьцё народнае гаспадаркі быў вельмі значным. Абмежаваныя ўрадавыя мерапрыемствы 80-х гадоў зрабілі канец романтычным ілюзіям жыдоўскага гандлёва-прамысловага капіталу. Жыдоўская сярэдняя й дробная буржуазія была выкінута з асяродку бур­жуазіі расійскага грамадзянства і была змушана вярнуцца на бацькаў­шчыну сваіх айцоў. Пачалася новая колёнізацыя жыламі беларускіх гарадоў і мястэчак. Удар, зроблены жыдоўскай буржуазіі расійскім гандлёва-прамысловым капіталам, быў такі моцны, што гэта павінна было зрабіць уплыў на ідэолёгію жыдоўскай буржуазіі. Выкінутая з асяродку расійскай буржуазіі, пастаўленая за рамкамі расійскай культуры, аднятая ад мажлівась­ці прымаць актыўны ўдзел у творчасьці апошняй, жыдоўская буржуазія не магла вярнуцца да дэмократычных слаёў жыдоўскай масы, ад якое яна была глыбока аддзелена клясавай належнасьцю й культурным настроем. Апынуўшыся на раздарожжы, жыдоўская буржуазная інтэлігэнцыя, шука­ючы станоўчага ідэалу, знашла апошні ў так званым „сунізьме", у якім рэльефна выявілася імкненьне жыдоў к духоўнаму нацыяналізму. Апошні атрымаў шырокае распаўсюджаньне сярод жыдоўскай буржуазіі і знайшоў крайняе выяўленьне ў організацыі жыдоўска-нацыянальнага гаспадарства ў Палестыне. Романтызм жыдоўскай буржуазіі, поўны меланхолікі й да­лёкі ад політычнай праўдзівасьці, сьведчыў толькі аб яе слабасьці й бясь­сільлі рэагаваць на гвалтоўна-несправядлівае парушэньне элемэнтарных грамадзянскіх правоў. Гэты романтызм яшчэ раз сьведчыў аб глыбокіх клясавых супярэчнасьцях у асяродку жыдоўскага народу. Сіонізм захапіў сабою вялікі лік сярэдняй і дробнай буржуазіі. Ён заклікаў у свае шэ­рагі ўсіх прыгнечаных і абражаных, але не для змаганьня, а для сумаваньня й тамленьня па вышэйшаму граду, з маўчлівым замірэньнем з гнюснай „расійскай" праўдзівасьцю, як любіў казаць у цяжкія Мікалаеў­скія часы Бялінскі. Жыдоўскі буржуазны капітал у сіонізьме й аполітызьме знайшоў самаго сябе. Выдзяліўшы з свайго асяродку бліскучую плеяду поэтаў, пісьменьнікаў, літаратараў, вучоных, пісаўшых і тварыўшых на стара-жыдоўскай мове, жыдоўская сіёністычна-настроеная буржуазія адыйшла назаўсёды ад свайго народу, што аднак не перашкаджала ёй, як гандлёва-прамысловай клясе, бязьлітасна эксплёатаваць жыдоўскую пра­цоўную клясу.

Але ня ўсе жыды былі пакорны волі расійскай буржуазіі, ня ўсе жыды былі гатовы мірыцца з няпрыемнай для жыдоў расійскай праўдзівасьцю. У асяродку жыдоўства зароджвалася іншае нацыянальна-куль­турнае цячэньне, якое прымала нацыянальна-політычны характар і якое ў політычным вызваленьні жыдоўскай працоўнай клясы бачыла крыніцу яго нацыянальнага адраджэньня. Гэтак намячаліся ў асяродку жыдоўскае масы два нацыянальна-культурных рухі. Адзін - абсолютная пакорнасьць; другі—бунт супраць прыгнячэньня ў імя політычнага й нацыянальнага вызваленьня.

Для прыгнечаных жыдоўскіх масаў зусім была відавочна немажлівасьць нацыянальнага адраджэньня без політычнага вызваленьня. Жыдоўскі нацыянальны й культурны рух, як і беларускі, пераплятаўся са­мым цесным парадкам з політычным рухам наогул, у якім жыдоўскім ра­бочым масам трэба аддаць першае месца. Рамясловы жыдоўскі пролетарыят, эксплёатацыя якога дасягнула к 90-м годам нячуваных разьмераў, выступіў пачынальнікам у барацьбе за політычнае вызваленьне, імкненьні й ступень значнасьці жыдоўскага нацыянальнага адраджэньня знайшлі найбольш яскравы адбітак у маладой мастацкай літаратуры на жыдоўскай мове. Жыдоўскія інтэлігэнты, большай часткаю паходзіўшыя не з буржуазных жыдоўскіх грамадзянскіх колаў, адбілі ў сваёй поэзіі і сваёй мастацкай творчасьці ўвесь страх быцьця жыдоўскіх народных мэсаў, усю бязвыхаднасьць становішча жыдоўства, у асаблівасьці жыдоўскіх кабет, запёртых у „мяжы аселасьці" гэтым новым жыдоўскім „гэтто", ня маючых мажлівасьці куды-б то ні было выйсьці. Жыдоўскае мастацкае слова абуджвала ў жыдоўскім народзе пачуцьці павагі да ўласнай нацы­янальнасьці і клікала к змаганьню за вызваленьне і асьвету. Жыдоўскія мастакі слова зьявіліся тварцамі жыдоўскае мовы. Яны абагацілі яе но­вымі словамі, яны надалі ёй нячуваную гучнасьць і прыгожасьць. Новажыдоўская мастацкая літаратура была вялікай важнасьці фактарам на­цыянальнага адраджэньня, яна выявіла лік маючыхся багацтваў духоўных сілаў, якія знаходзіліся ў захаваным становішчы ў прыродзе жыдоўскай рабочай масы. Але жыдоўскі пролетарыят, быўшы пад нячуваным уціскам польска-жыдоўскага прамысловага капіталу, галоўным чынам, дробнага й сярэдняга, задаўлены, замучаны быў ня ўсілах адгукнуцца на кліч ма­стакоў слова. Трэба было спачатку скінуць з плеч свайго народу іга політычнага і экономічнага ўціску для таго, каб затым настала эпоха нацыянальнага росквіту, эпоха буры й націску,—момант выяўленьня ўсіх творчых мажлівасьцяў жыдоўскага народу. Жыдоўскі пролетарыят пайшоў па шляху політыка-экономічнай барацьбы, вымагаўшай ад яго вялікага напружаньня ўсіх яго сілаў і вялікіх ахвяр і барацьбы, якая спачатку мела цяжкія напружаньні й нязначныя дасягненьні. Жыдоўскі пролетарыят у цьвёрдай упэўненасьці і ўпэўненай стапою ішоў да выз­начанай мэты з верай, што надыйдзе некалі дзень і адбудзецца політыка-экономічнае вызваленьне жыдоўскага пролетарыяту. Разьвіваючыся раўналежна з расійскім прамысловым рабочым рухам, жыдоўскі пролета­рыят, разам з расійскім пролетарыятам, дабіўся ўрэшце экономічнага й політычнага вызваленьня. Перад жыдоўскім пролетарыятам адчынілася прасторная дарога для нацыянальна-культурнага вызваленьня, для воль­нага выяўленьня ўсіх яго сілаў і здольнасьцяў, для нацыянальна-куль­турнай творчасьці. Жыдоўскі рабочы рух, пры адсутнасьці буйнага пра­мысловага пролетарыяту, ня меў добра спрыяючых папярэдніх умоў, як грунту для разьвіцьця самапазнаньня жыдоўскіх рабочых, так і для друж­най і моцнай атакі на капіталістах прыгнятацеляў. Першыя прыметы прабуджэньня жыдоўскага пролетарыяту належаць да сярэдзіны 80 гадоў мінуўшага стагодзьзя, але масавым і нацыянальна-політычным яно ро­біцца толькі з канца 90-х гадоў, з часу ўтварэньня ў 1897 г. жыдоў­скага рабочага саюзу Бунду, з часам ахапіўшага вельмі значны процант ня толькі жыдоўскага прамысловага пролетарыяту, але й рабочых фаб­рычнай прамысловасьці Беластоку, Лодзі і Варшавы. На тэрыторыі Бе­ларусі, да ўтварэньня адзінай нацыянальна-політычнай організацыі Бунду, было нямала сацыялістычных гурткоў і організацыяў, дзейнічаўшых са­мастойна і ня меўшых ніякае сувязі паміж сабою. Неабходнасьць аб'яднаньня выразна сазнавалася ўсімі дзеячамі раньняга жыдоўскага руху. Фактычна да 1895 г. усе жыдоўскія організацыі былі ўжо зьвязаны па­між сабою так, што Бунд, заснованы ў кастрычніку 1897 г. на першым зьезьдзе ў Вільні, фактычна зацьвердзіў і замацаваў тое аб'яднаньне, якое да гэтага часу ўтварылася ў сілу стыхійнага руху і салідарнасьці і коордынацыі дзеяў з боку асобных жыдоўскіх рабочых організацыяў і гурткоў. Зрабіўшы голаву рабочаму руку, Бунд дадаў апошняму тую спаянасьць і моцнасьць, чаго раней рух ня меў, і выступіў пад сьцягам нацыянальна-політычнай ідэолёгіі, якая была спаткана спачуваюча жыдоўскім пролетарыятам. Програма Бунду зьмяшчала ў сабе два важных для жыдоўскай рабочай масы моманты: нацыянальны й экономічна-політычны. Бунд імкнуўся весьці жыдоўскі пролетарыят да нацыянальна-куль­турнага адраджэньня й політыка-экономічнага вызваленьня. Пакуль Бунд акрэп і падчыніў свайму ўплыву жыдоўскі рамясловы, а часткаю прамысловы пролетарыят, яму прышлося здалець нямала стаяўшых на яго шляху перашкод. У жыдоўскім рабочым руху быў моцны экономізм. Трэба было весьці з ім барацьбу, трэба было рашуча і ўпэўнена выступіць супроць яго. Перамагчы Бунду экономізм і зьвязаны з ім аполітызм было ня так цяжка. Апошнім момантам у гэтай барацьбе было ўтварэньне ў Менску „Незалежнай жыдоўскай рабочай партыі“, якая зьявілася водгукам зуба­таўшчыны ў Маскве, але Бунду ня трэба было асаблівых напружаньняў, каб разьвянчаць перад вачыма ўсіх жыдоўскіх рабочых масаў апошнюю і гэтым самым раздавіць раз назаўсёды экономізм і перайсьці да новае тактыкі к барацьбе за нацыянальна-політычнае вызваленьне жыдоўскае рабочае клясы. Экономістыя й незалежнікі атрымалі поўны крах у сваёй дзейнасьці. Рабочая кляса выйшла з сфэры іх уплыву. Адбыўшыся пералом ужо яскрава апазнавала пятая конфэрэнцыя Бунду, якая сабра­лася ў жніўні месяцы 1902 г. Рэзолюцыя гэтае конфэрэнцыі настойна радзіць: 1) весьці барацьбу ва ўсіх слаёх рабочае масы, а не ў якім-не­будзь адным слою, у залежнасьці ад ступені яго сузнаньня й організаванасьці, а таксама выклікаць сярод грамадзянства рэволюцыйныя протэсты супроць самаўладства й падтрымаць гэтыя протэсты, 2) што соцыял-дэмократычная пропаганда й агітацыя ў рабочай клясе павінна весьціся ня толькі на грунце яго профэсыянальных і экономічных інтарэ­саў, а таксама й на грунце соцыяльна-політычнага становішча пролета­рыяту ў капіталістычным строю наогул і ў нашым самаўладным гаспа­дарстве ў асобку, а таксама выключнага становішча пролетарыяту прыг­нечаных нацыяў. Бунд не адмовіўся ад кіраўніцтва экономічнай бараць­бой, але лічыў, што „комітэты й другія нашы рэволюцыйныя організа­цыі, зусім не адмаўляючыся ад кіраўніцва экономічнай барацьбой, павінны ў сваёй дзейнасьці коордынавацца з агульнымі інтарэсамі ўсяго рэволюцыйнага пролетарскага руху і, значыць, глядзець на сябе, як не на прадстаўнікоў профэсыянальных організацыяў, а як на рэволюцыйныя організацыі, праводзячыя ў жыцьцё прынцыпы міжнараднай рэволюцыйнай соцыял-дэмократыі“. Рэзолюцыя пятае бундаўскае конфэрэн­цыі пахавала непасьпеўшую расьцьвісьці жыдоўскую Незалежную Рабо­чую партыю, комітэт якое ад пятага лютага 1903 году прызнаў патрэбным "на час прыпыніць сваю працу ў Вільні й скарыстаць сілы ў тым месцы, дзе яны змогуць зрабіць рабочым праўдзівую карысьць". Вы­рабляючы програму сваёй партыі, Бунд надаў вялікае значэньне нацы­янальнаму пытаньню, да якога бундаўскія конфэрэнцыі не адзін раз зьвярталіся. Нацыяналістычныя тэндэнцыі былі так моцны ў Бундзе, што гэта прывяло к разрыву Бунду з Рас. Соц. Дэмократычнай партыяй, адбыўшымся ў сьнежні 1903 г.

Бунд ня мог не пакласьці ў грунт сваёй дзейнасьці нацыянальную проблему. Склад Бунду быў досыць стрыкаты: побач з рабочым пролерыятам былі ў яго складзе й дробнабуржуазныя нацыяналістычна-настроеныя інтэлігэнты, ведаўшыя простую праўду, што нацыянальна-куль­турнае адраджэньне жыдоўскага народу самым цесным парадкам зьвязана з барацьбою супроць самаўладства. Гэта й вытлумачвае ўваход у Бунд дробнабуржуазнай інтэлігэнцыі. Гэты саюз жыдоўскіх рабочых і дробна­ буржуазных інтэлігэнтаў быў часовым і, пры відавочнай маёмасьці клясовага антагонізму паміж пролетарыятам і буржуазіяй, разумецца, у бу­дучыне павінен быў разваліцца. Ранейшыя саюзьнікі ў барацьбе за выз­валеньне жыдоўскае рабочае клясы, пасьля перамогі рабочае клясы, пай­шлі рознымі дарогамі. Програма Бунду па нацыянальнаму пытаньню выпрацоўвалася паступова. На сваім трэцім зьезьдзе Бунд (1900) у ліку сваіх політычных вымаганьняў выстаўляў „трэбаваньне грамадзянскага, а не нацыя­нальнага раўнапраўства". Чацьвёртая конфэрэнцыя Бунду прыняла па нацыянальнаму пытаньню супольную рэзолюцыю, у якой конфэрэнцыя прызнала, што „па сэнсу соцыял-дэмократычнай програмы недапусьцімы ні­які ўціск аднае клясы над другою, ня толькі ўлады над грамадзя­намі, але й аднае нацыянальнасьці над другою, панства аднае мовы над другою". Разам з гэтым зьезд прызнаў, што гаспадарства, падобнае Ра­сіі, якое складаецца з мноства разнародных нацыянальнасьцяў, павінна ў будучыне перарабіцца ў фэдэрацыю нацыянальнасьцяў з поўнай нацыя­нальнай аўтономіяй кожнай з іх, незалежна ад абшару, які яна займае. Лічачы, аднак, несваячасным выстаўляць пры тагочасных умовах трэба­ваньне нацыянальнай аўтономіі для жыдоў, зьезд знаходзіць, „што ў су­часны пэрыод досыць змагацца за адмену ўсіх выключаючых законаў супроць жыдоў, заўважваць і протэставаць супроць мерапрыемстваў, накірованых для прыгнячэньня жыдоўскай нацыянальнасьці, аднак ня трэба раздуваць нацыянальнае пачуцьцё, здольнае затуманіць клясавае сузнаньне пролетарыяту, што павядзе да шовінізму".

Гэтае выступленьне Бунду супроць прыгнячэньня жыдоўскай нацыянальнасьці яшчэ больш спрыяла ўзмацненьню ўплыву Бунду на шыро­кія жыдоўскія масы. Прыхільнасьць к Бунду дробна-буржуазнай інтэлі­гэнцыі зрабілася асабліва значнай. У рэволюцыйны 1905 год для жы­доўскіх рабочых мэсаў нацыянальная проблема мела вялізнае значэньне, а дзейнасьць Бунду была галоўнай штурхаючай сілай жыдоўскага нацыя­нальнага руху Расіі 1905 году.

Выступленьне пецярбурскіх рабочых 9-га студзеня прымусіла Бунд перайсьці да адкрытай рэволюцыйнай барацьбы. Дэклярацыі, шырока рас­паўсюджаныя на тэрыторыі жыдоўскага жыхарства, клікалі жыдоўскі пролетарыят да рэволюцыйнай барацьбы, адначасна выстаўляючы ніжэйнаступныя вымаганьні: 1) скліканьне ўстаноўчага сходу народных прад­стаўнікоў, абраных усёй краінай, мужчынамі й кабетамі, бяз розьніцы рэ­лігіі й нацыянальнасьці, на грунце агульнага, простага й патаемнага выбарнага права; 2) роўных грамадзянскіх і політычных правоў для ўсіх нацыянальнасьцяў Расіі, права культурнага разьвіцьця для кожнае нацыя­нальнасьці, права атрымоўваць асьвету й гаварыць ва ўсіх дзяржаўных агульных грамадзянскіх установах на роднай мове. Гэтыя лёзунгі спат­калі ў жыдоўскай масе агульнае спачуваньне. У імя апошніх жыдоўскія рабочыя масы выступілі і ў кастрычніку і ў сьнежні 1905 году. Перад гэтымі нацыянальнымі тэндэнцыямі політычныя задачы рабочае клясы адыходзілі на задні плян. Вялізарнае маса жыдоўскае рабочае клясы не разумела ўсяе важнасьці політычных задач рабочае клясы. Дробна-буржуазная стыхія заўладала жыдоўскай рабочай клясай. Перамога апошняй у значнай долі вытлумачваецца разрывам Бунду з Р. С.-Д. Р. П., дзя­куючы якому Бунд у пэрыод 1903—1906 г. выступаў зусім самастойна. У рэволюцыйныя гады ў 1905—1914 г. на тэрыторыі Беларусі і Бунд і Р. С.-Д. Р. П. існавалі, як-бы самастойна-політычныя організацыі і дзей­нічалі зусім раўналежна. Шэраг жыдоўскіх пагромаў падзейнічаў працьвярожваючым парадкам на нацыянальны настрой Бунду, а скарачэньне районаў яго ўплыву выразна паказала на неабходнасьць хутчэйшага вы­хаду з свайго ізоляванага становішча й злучэньня з Р. С.-Д. Р. П. Разглядуючы пытаньні аб злучэньні з Р. С.-Д. Р. П., сёмы зьезд Бунду (1906 г.) прызнаў програму Р. С.-Д. Р. П. програмай так­сама й Бунду, але ўсё-ж-такі вымагаў прызнаньня Бунду, як соцыял-дэмократычнай організацыі жыдоўскага пролетарыяту, не абмежаванай у яе дзейнасьці ніякімі районнымі рамкамі, а таксама застацца з старой програмаю па нацыянальнаму пытаньню, прынятай на шостым зьезьдзе партыі. Апошні адбываўся за межамі дзяржавы ў верасьні 1905 г. і даў зусім ясную й выразную формуліроўку позыцыяў Бунду ў нацыянальным пы­таньні, якое, па думцы зьезду партыі, можа быць разьвязна толькі пры дачы права ўсім народнасьцям Расіі на нацыянальна-тэрыторыяльную аўтано­мію, праз „утварэньне такіх публічна-прававых устаноў, якія даюць маж­лівасьць для кожнай нацыі свабоднае культурнае разьвіцьцё“. Так, програма Бунду па нацыянальнаму пытаньню была об'ектам ажыўленых спрэ­чак на ўсіх зьездах, пачынаючы з трэцяга, і атрымала ўрэшце сваю кан­чатковую формуліроўку. Аб'яднаны зьезд, які адбыўся ў Стакгольме, пры­ знаў Бунд с.-д. організацыяй жыдоўскага пролетарыяту, не абмежаванай у сваёй дзейнасьці районнымі рамкамі, і даў яму права на выцякаючую адсюль „самастойнасьць у пытаньнях агітацыі, організацыі й пропаганды" з правам мець свае мясцовыя організацыі, цэнтр, установы й зьезды і самастойна распараджацца ўсімі справамі сваёй мясцовай організацыі. Аб'яднаны зьезд пайшоў па гэтых пытаньнях на спатканьне трэбаваньням Бунду, але нацыянальная програма засталася перагледжанай аб'яднаным зьездам. Па гэтаму пытаньню Бунд атрымаў надзвычайна цяжкае паражэньне, хаця, паміж іншым, Бунд не адмовіўся ад сваёй програмы па нацыянальнаму пытаньню. Політычная позыцыя Бунду да 1905 году была выдатна некатораю нявызначанасьцю. Толькі рэволюцыя 1905 г. змусіла Бунд выйсьці на арэну шырокай політычнай дзейнасьці й зра­біцца орыгінальнай партыяй жыдоўскага пролетарыяту. Рэволюцыйны год быў годам бліскучага росквіту партыі, найвялікшым момантам яе ўплыву ў асяродку жыдоўскага пролетарыяту. Паміж іншым, і цяпер вызнача­ную позыцыю Бунд займаў нядоўга. Пад уплывам дробнабуржуазных элемэнтаў у партыі пачынаецца пэрыод хістаньня. У далейшым тактыка й політыка Бунду, аж да лютаўскай рэволюцыі, коордынавалася з полі­ўкай і тактыкай меншавікоў.

Сіёніцкі рух, ахапіўшы значныя колы жыдоўскай буржуазіі, выклі­каў у апошняй к пачатку XX стаг. вялікае расчараваньне. Сіёнізм быў марай і фактам далёкага будучага, можа быць ніколі ня зьдзейсьненага. Праўдзівасьць-жа, давіўшая ўсім сваім цяжарам жыдоўства, змусіла вы­ступаць з шэрагаў сіёнізму больш чуткія жыдоўскія буржуазныя элемэн­ты і ў першую чаргу жыдоўскае студэнцтва, беспартыйная частка якога потым у значным ліку ўступіла ў Бунд, з чыннасьцю якога жыдоўская інтэлігэнцыя паступова азнаёмілася, і для якой была зусім да спадобы нацыянальная й дэмократычная програма Бунду.

Агульна-політычныя ўмовы і ў асаблівасьці ўмовы, пры якіх жыдоўскі капітал атрымаў мажлівасьць свайго праяўленьня, прымусіў паша­вяліцца й жыдоўскую буйную буржуазію. Падымаўшаяся рэволюцыйная хваля захапіла апошнюю. Ужо ў красавіку 1905 году адбыўся ў Вільні зьезд жыдоўскіх грамадзянскіх дзеячоў, устанавіўшы саюз для дасяг­неньня раўнапраўя жыдоўскага народу ў Расіі, які ў сваёй політычнай позыцыі падыходзіў блізка да програмы констытуцыйна-дэмократычнай партыі. У нацыянальным пытаньні саюз ішоў за Бундам, формулюючы сваю програму на другім зьезьдзе ў м. лістападзе 1905 г. наступным па­радкам: „У мэтах ажыцьцяўленьня поўнасьцю грамадзянскіх, політычных і нацыянальных правоў жыдоўскага народу ў Расіі неадложна прысту­піць да скліканьня на пачатках агульнага выбарнага права ўсерасійскага жыдоўскага нацыянальнага сходу для ўстанаўленьня, згодна волі ўсяго жыдоўскага жыхарства, формаў і прынцыпаў яго нацыянальнага самавы­значэньня й падстаў унутранае яго організацыі“. Пры ўсёй умеркаванасьці політычнай позыцыі саюзу нацыянальная програма апошняга слу­жыць паказчыкам адмаўленьня жыдоўскаю буржуазіяю ад асіміляцыйных ідэй мінуўшага часу і ад сіёнізму ў асобку. Калі програма саюзу мела ня вызначаны тэорытычны характар, у некаторых адносінах заўважваўся радыкалізм, дык асобныя жыдоўскія хаўрусы ў сваіх запісках на імя старшыні комітэту міністраў стаялі на больш конкрэтным грунце, указваючы: 1) на забарону жыдом прымаць удзел у выбарах у органы самакіраваньня; 2) на абмежаваньне іх у выбары праўленьняў заложаных імі пазычковых касаў; 3) на тыя смутныя вынікі, якія мае за сабою аб­ межаваньне жыдоў „мяжа аселасьці"; 4) на недапушчэньне ў навуковыя ўстановы; 5) на абмежаваньне ў правох, што ставіць жыдоў у вачох хрысь­ціянскага люду за па-за закону і падгатаўляе грунт для ўсякіх ганеньняў, беззаконьняў і гвалту.

Магілёўскае „Общество взаимного кредита", аб'яднаўшае наўкола сябе мясцовую жыдоўскую буржуазію, таксама падало запіску аб стано­вішчы жыдоўства. Вырашэньне гэтага пытаньня можа быць дасягнута пры ўмове зьдзейсьненьня шырокіх політычных рэформ. Барацьба за раўнапраўства жыдоў пачалася і ў гарадзкіх органах самакіраваньня. Жыдоўскія касы, страціўшыя па закону 1892 г. актыўныя і пасыўныя выбарчыя правы ў гарадзкія думы, адмовіліся прызнаць прысутнасьць жыдоў „гласных" выявіцелямі патрэб жыдоўскага жыхарства і пра­панавалі, каб самі „гласныя", калі яны шануюць сябе, ня прымалі ўдзелу ў думе па назначэньню і не выдавалі-б сябе, як прадстаўнікоў жыхар­ства, якое іх не выбірала. Усе гэтыя протэсты змусілі „жыдоў-гласных" у гарадох „мяжы аселасьці" адмовіцца ад выкананьня сваіх абавязкаў і заявіць, што яны лічаць мажлівым працаваць у думе пры ўмове абраньня іх народам. Уход „жыдоў-гласных" змусіў застаўшыхся „гласных" хрысь­ціян прыняць рэзолюцыю, вымагаўшую зраўненьня жыдоў у правох. Індыфэрэнтна да гэтага нацыянальна-політычнага руху не засталася й жыдоўская вучнёўская моладзь. Так, студэнты жыдоўскага настаўніцкага ін­стытуту ў Вільні выступілі з наступным трэбаваньнем: 1) хутчэйшага спыненьня вайны й скліканьня ўстаноўчага сходу, абранага на падставе агульнага, роўнага й простага галасаваньня; 2) нацыянальнае свабоды; З) свабоды слова, сходаў, саюзаў, совесьці; 4) роўнасьці ўсіх грамадзян перад законам, ня гледзячы на расу, нацыянальнасьць, стан і веравань­не; 5) недатычнасьць асобы й жылішча; 6) агульнага, вольнага, дарэмнага навучэньня ў духу міжнароднага брацтва. Барацьба за нацыянальна-політычнае вызваленьне захапіла самыя шырокія колы жыдоўскай буржу­азіі, якая групуецца ў партыі, з ліку якіх некаторыя выступаюць пад сьцягам соцыялізму, як, напрыклад: 1) Паолей-цыон—партыя рабочых сіёністаў, утвораная ў 1900 г., але толькі з 1905 году праявіўшая сваю політычную дзейнасьць; 2) сіёніцка-соцыялістычная рабочая партыя і жыдоўская незалежная партыя, аб якой гаварылася вышэй. Усе гэтыя пар­тыі адбіваюць імкненьні жыдоўскай інтэлігэнцыі і дробнай буржуазіі, усё яшчэ марыўшай аб утварэньні жыдоўскага гаспадарства ў Палестыне. Паміж іншым, усе гэтыя нібы соцыялістычныя партыі мелі слабы ўплыў на жыдоўскія масы, і іх якасная вага ў рэволюцыйным руху 1905 г. была нязначная. Рэволюцыйны жыдоўскі рух разьвіваўся пад кіраўніцтвам Бун­ду, а выяўнікам настрою жыдоўскай буржуазіі быў вышэй-названы „Саюз паўнапраўства", стаяўшы на дэмократычнай і нацыянальнай пляцформе пры выбарах у першую Дзяржаўную Думу, у якой 12 жыдоўскіх дэпутатаў утварылі радную фракцыю па пытаньнях жыдоўскага раўнапраўства. Склад „Саюзу паўнапраўства" быў не аднолькавы па сваёй партыйнае належнасьці. Прысутнасьць у саюзе сіёністаў у значнай долі перашка­джала працы й стварала ўнутры саюзу бесканечны лік непаразуменьняў. Раскол у саюзе быў нямінучы. Буржуазныя праціўнікі выйшлі з складу саюзу і ў 1907 г. утварылі асобную „Народную жыдоўскую групу" прызна­ваўшую сіонізм вельмі шкодным цячэньнем і знаходзіўшую немажлівым працаваць разам з сіоністымі. Станоўчая програма занова-утворанай політычнай фракцыі не выдавалася радыкалізмам трэбаваньняў. Новая жыдоўская група вымагала пашырэньня правоў і дэмократызацыі жыдоўскага хаўрусу, у асаблівасьці надзяленьня яе шырокімі правамі ў справе школь­нага выхаваньня: правам вольнага адчыненьня школ і вольнага выбару мовы выкладаньня, правам на ўзварот з дзяржаўнага краёвага муніцы­пальнага бюджэту расходаў на тыя нацыянальна-хаўрусныя школы, аб'ём выкладаньня ў якіх адпавядае нормальнай програме абавязковага наву­чэньня. Урэшце, у асяродку жыдоўскай буржуазіі ўтварылася трэцяя буржуазна-дэмократычная організацыя— „Жыдоўская народная партыя", якая захавала свой буржуазны характар, і па сваёй нацыянальнай і політычнай програме падыходзіла да Бунду. Раскалоўшыся, жыдоўская буржу­азія, умяркованая й асьцярожная ў сваёй тактыцы, бязупыннаю аглядкаю на рабочы рух, у рэволюцыйнай барацьбе за нацыянальна-політычнае вызваленьне жыдоўскага народу, ня мела ніякага значэньня. Увесь цяжар ба­рацьбы выпаў на долю Бунду як у 1905 г., таксама й надышоўшыя пасьля рэволюцыі 1905 г., гады політычнага й нацыянальна цёмнага шаленства, якое засталося ў паўнаце свае сілы недатычным аж да лютаўскай рэволюцыі 1917 г.

IV.

Нацыянальна-польскі элемэнт пранікае на тэрыторыю Беларусі з канца XIV ст.—з часу заключэньня першае вуніі Літвы з Польшчай. Першапачатковае яго праніканьне было нязначна, але пасьля 1519 г. польскі зямельны капітал атрымаў поўную волю й мажлівасьць для свай­го распаўсюджваньня, бо ўмовамі Люблінскае вуніі адмяняліся ўсе абме­жаваньні, не дазваляўшыя польскай шляхце прабірацца на тэрыторыю Беларусі. Ступень распаўсюджваньня польскага зямельнага капіталу на тэрыторыі Беларусі была не аднолькава: большая ў Заходняй, чымся ва Ўсходняй Беларусі. Адыход Беларусі ў выніку надзелу Польшчы да Расій­скай імпэрыі пацягнуў за сабою конфіскацыі некаторае часткі зямельнае ўласнасьці, належаўшай палякам, што дало мажлівасьць пранікнуць і за мацавацца расійскаму зямельнаму капіталу. Пасьля паўстаньня 1863—1864 г. польскае земляўласьніцтва было пастаўлена ва ўмовы, не аднолькавыя з расійскім. Расійскі зямельны капітал у сваім імкненьні выпіхнуць польскі, атрымаў усебаковае падтрыманьне ад расійскага ўраду, які сваімі законадаўчымі абмежавальнымі распарадкамі імкнуўся паставіць польскае земля­ўласьніцтва так, каб яно больш не распаўсюджвалася. Побач з буйным і сярэднім польскім земляўласьніцтвам існавала дробнае шляхецкае земля­ўласьніцтва, прадстаўнікі якога гардзіліся сваім шляхецкім пахаджэньнем і былі выдатны консэрватызмам свайго быту. Урэшце ў беларускіх гара­дох маецца пэўны лік польскага жыхарства. Найбольшы лік апошняга выпадае на Вільню, у якой польская культура знайшла добра спрыяючы грунт для свайго захаваньня. Польскі элемэнт на тэрыторыі Беларусі адносна ўсяго беларускага жыхарства складае нязначны процант, але ён найбольш культурны, што надае сваеабразны адбітак культурнага жыцьця ў Заходняй Беларусі. Польскі нацыянальны элемэнт аж да 1905 г. зай­маў становішча абарончага з боку наступаючага расійскага ўраду. Праў­дзіва было трагічнае становішча польскага зямельнага капіталу, які быў сьціснуты ў сваім разьвіцьці і якому ў сваім наступленьні на сялянскую рабочую масу даводзілася змагацца з сваім галоўным ворагам—расійскім зямельным капіталам. Гэта політыка змушанае згоды вымушала земляўласьнікаў ісьці на ўсялякія ўступкі перад расійскім урадам, нават пры добрых выпадках выяўляць свае монархічныя імкненьні, што давяло нават польскіх земляўласьнікаў прымаць удзел у Вільні пры адчыненьні помніка Кацярыне ІІ. Гэта «угадаўшая» програма—сьведка панічнага страху, якім у прадчуваньні нямінуча-ідучых рэволюцыйных здарэньняў быў ахоплен польскі зямельны капітал, органамі якога была выдаваўшаяся ў паўночнай сталіцы газэта «К». Пэўная частка польскіх земля­ўласьнікаў не забыла аб самастойнасьці Польшчы ў межах 1772 г. «Уга­даўшая» тактыка выклікала ў іх пачуцьцё найвялікшага абурэньня. Не замірэньне, не актыўная праца з расійскімі земляўласьнікамі і стаячым за ім расійскім урадам, а барацьба за нацыянальна-політычнае адра­джэньне—вось бліжэйшая нацыянальна-політычная програма, якое трэба было трымацца польскім земляўласьнікам на Беларусі, — так думала пэў­ная частка польскіх земляўласьнікаў. Гэтая нацыянал-дэмократычная пар­тыя, паставіўшы сябе па-за ўсякія сувязі з соцыяльна-процівалеглым бела­рускім жыхарствам, выяўляла досыць актыўную дзейнасьць, паднімаючы такім парадкам у польскім грамадзянстве нацыянальныя непрымірэнчыя пачуцьці. Польскія земляўласьнікі, гордыя сваёю культурнаю пера­важнасьцю, разглядалі Беларусь, як край польскі, як складаную частку будучай рэстаўраванай Польшчы. Памылкі такое нацыянальна-політычнае позыцыі наглядна выявіліся ў 1905 г.

Беларускі нацыянальна-культурны й політычны рух змусіў польскі элемэнт на Беларусі адмовіцца ад свае абасобленасьці; гэта й піхнула палякаў-земляўласьнікаў пераглядзець свае нацыянальна-політычныя лё­зунгі. Калі пэўная частка польскіх земляўласьнікаў засталася пры сваіх нацыянальна-політычных поглядах, дык значная частка ў далейшай політычнай дзейнасьці кіравалася ня толькі нацыянальна-політычнымі мотывамі тагочаснага моманту, але й політычнымі настроямі, ахапіўшымі ўсе клясы Беларусі. Гэта вызначыла ўваход значнай часткі земляўласьнікаў у кадэцкую партыю, зьдзейсьненьне програмы якое захоўвала-б за земляўласьнікамі кіраўнічае экономічна-культурнае становішча і дала-б мажлівасьць шырокага ўдзелу ў агульна-політычным жыцьці краю. Зя мельныя непарадкі зблізілі цесна польскі зямельны капітал з расійскім. Удзел польскага зямельнага капіталу ў агульнарасійскім руху дыкта­ваўся ўсёй лёгікай тагочаснага моманту. Хаця сярод польскіх кадэтаў ня было політычнага аднадумства, аднак польскі зямельны капітал гатоў быў прыняць кадэцкія лёзунгі, толькі з некаторымі зьменамі, прыстасоў­ваючы да ўмоў Літвы й Беларусі і асабліва тае часткі, дзе датыкаліся організацыі кіраваньня і аўтономнага вырашэньня зямельнага пытаньня. Ставячы сябе супроць расійскаму зямельнаму капіталу, як нешта абасобленае і нават супраціўнае, польскі зямельны капітал вымагаў дэцэн­тралізацыі кіраваньня й цэлага шэрагу асобных дробных узаканеньняў, якія датыкаліся аўтономнага вырашэньня зямельнага пытаньня. Хаця гэта спроба ўтварэньня самастойнай польска-кадэцкай партыі закончылася няўдачаю. Хіба-ж маглі польскія буйныя земляўласьнікі сур'ёзна думаць над вырашэньнем хаця-б мясцовага зямельнага пытаньня, калі ўсе іх імкненьні былі накіраваны да бязьлітаснай эксплёатацыі беларускага сялянства. Дзеля гэтага для польскіх земляўласьнікаў была больш да твару контр-рэволюцыйная програма, знайшоўшая сабе адбітак у „Кра­ёвай партыі Беларусі й Літвы", выйшаўшай з Менскага вяскова-гаспадарчага таварыства, заўсёды адбіваўшага інтарэсы земляўласьнікаў. Про­грама гэтай партыі характарызавалася нязвычайнай умяркованасьцю, але агульна-політычныя ўмовы дазволілі ёй актыўна працаваць толькі ў гады політычнай рэакцыі. Няма нічога дзіўнага, што напужаны агульна-рэволюцыйнымі здарэньнямі польскі капітал ішоў у ногу з расійскім зямельным капіталам. Такі характар польскі капітал захоўваў аж да рэволюцыі 1917 г. Рэволюцыйныя здарэньні абудзілі да політычнага жыцьця консэрватыўныя каталіцкія колы, на чале з каталіцкім біскупам баро­нам Э. Роппом, організатарам клерыкальнай „констытуцыйна-каталіцкай партыі". Новая партыя імкнулася апірацца на шырокія каталіцка-грамадзянскія колы, галоўным чынам на сялянства. Вось ад гэтага ў програме мелася й забарона дробнай уласнасьці і арандатараў і барацьба за экономічную эксплёатацыю сялян і рабочых, і падтрыманьне сялянскай колёнізацыі на дзяржаўныя і прыватныя землі з дапамогай ураду. Імкнучыся аб'яднаць беларусаў, католікаў і палякаў, констытуцыйна-каталіцкая пар­тыя толькі з надворнага выгляду рвала з земляўласьнікамі, але па істоце ўся клерыкальна-дэмократычная програма астаўляла ў недатычнасьці ўласнасьць земляўласьнікаў, супроць якіх дэмократы-каталікі, бязумоўна, не маглі выступіць. Пад уплывам атакі з боку земляўласьнікаў—устаноўца партыі значна зьмяніў усе радыкальныя пункты свае програмы і адмо­віўся ад дэмогогічных выступленьняў.

Цэркаў пайшла на службу к зямельнаму капіталу. Політычныя край­насьці краёвай партыі спаткалі адпор у пэўнай часткі польскіх земля­ўласьнікаў, галоўным чынам з Усходняй Беларусі, якія імкнуліся аб'яднаць польскія зямельныя колы на памеркаваных агульна-грамадзянскіх прынцыпах з прынцыпамі нацыянальнай самастойнасьці палякаў на Беларусі. Польскі дэмократычны саюз імкнуўся на грунце дэмократычнай грама­дзянскасьці да замірэньня з нацыянальна-экономічнымі групамі. Пляны польскага дэмократычнага саюзу відавочна не маглі быць выкананы.

Нарэшце „Польскі саюз грамадзянскай дзейнасьці ў Літве й Беларусі" выбухнуў у канцы 1907 г. і пачатку 1908 г. і імкнуўся да а'бяднаньня наўкола сябе дробна-буржуазнае профэсіяльнае інтэлігэнцыі, палажыўшы ў грунт свае програмы і будучае дзейнасьці—карысьць Літвы й Беларусі і інтарэсы шырокіх народных колаў гэтых краін. Уся програма выяўлялася няяснасьцю і нявызначанасьцю. Толькі ў адным яна была вызначана—у прызнаньні Літвы й Беларусі краем польскім. Профэсіянальная інтэлігэнцыя стаяла на тэй-жа ўсяпольскай пляцформе, на якой стаялі ўсе літоўскія й беларускія земляўласьнікі. Найбольш яскравы ад­бітак гэта нацыяналістычная ідэя атрымала ў „Нацыянальна-дэмократычнай партыі", змагаўшайся за інтарэсы ўсяго польскага народу, для якога Літва й Беларусь былі няжывымі соцыяльнымі організмамі, заяўляўшымі на самастойнае існаваньне, а толькі гістарычнай тэрытярыальнай адзінкай, ня маючай ніякіх каранёў для самастойнага політычнага і нацыянальна-культурнага разьвіцьця. Пасьля 1905 г. сярод Палякоў на Беларусі й Літве яна мела вялікі ўплыў. Урэшце дробнабуржуазныя дзеячы, якія былі выдатны політычным радыкалізмам, організавалі гурток аўтономістых, у склад якога маглі ўваходзіць прадстаўнікі няпольскай нацыянальнасьці. Гурток аўтономістых склікаў свае партыйныя вельмі нацыянальна-разнакалёрныя зьезды. Удзельнікі зьезду не маглі прыйсьці да якое-небудзь пэўнае пастановы адносна Літвы й Беларусі ў нацыянальным кірунку, бо на зьезьдзе выказваліся за адзінства нацыянальных інтарэсаў Літвы й Беларусі, але ня было нікога супроць адзінства. Ва ўсялякім выпадку аўтономістыя сходзіліся на адным—гэта шырокая аўтономія для Літвы й Беларусі. Агульныя політычна-экономічныя ўмовы спрыялі політычнай організацыі сярод польскага сялянства на Беларусі. Зямельныя непарадкі на тэрыторыі Беларусі стварылі сурмяную пагрозу ня толькі шляхетным земляўласьнікам, але й заможнаму сялянству, якое ня ў меншай долі, чымся панскае земляўласьніцтва, эксплёатавала сялянскую гушчу пролетарскага і паўпролетарскага тыпу. Для заможнага сялянства была зусім ясна неабходнасьць умеркаваньня сялянскага руху ў наданьні яму боль­шай організаванасьці. Старонячыся ад буйнага земляўласьніцтва і йдучы насустрач радыкальнай інтэлігэнцыі, сялянства імкнулася да аб'яднаньня гарадзкіх і вясковых радыкальных элемэнтаў. Так утварыўся «Народны саюз", які з аднаго боку імкнуўся да выпрацоўкі суцэльнага пляну ся­лянскага руху, а з другога—да выпрацоўкі агульнай програмы рэформы, якая-б адпавядала інтарэсам бяднейшага сялянства. Склад сяброў саюзу ня быў вытрымана клясовым, у ім былі самыя разнародныя па замож­насьці сялянскія элемэнты. Ад гэтага яго сябры не маглі дагаварыцца і выпрацаваць якую-небудзь вызначаную програму. Надыйшоўшая рэакцыя канчаткова пахавала й самы саюз.

Усяпольскі рух, прапітаны найвялікшым нацыяналізмам, стварыў умовы, пры якіх праца палякоў з другімі нацыянальнымі элемэнтамі была зусім немажлівай. Радыкальныя польскія дробна-буржуйныя інтэлігенты аднак імкнуліся да таго, каб памірыцца з другімі этнічнымі элемэнтамі і супольна працаваць на політыка-грамадзянскім фронце. Была зроблена справа выданьня газэты „Gazeta Wilenska" якая імкнулася давесьці, што палякі на тэрыторыі Літвы й Беларусі ў сваёй дзейнасьці павінны кіравацца інта­рэсамі краю і раз назаўсёды адмовіцца ад пункту погляду колёнізатараў і культуртрэгэраў, якога толькі прытрымліваюцца прыхільнікі ўсяпольскага пункту погляду. Як ні стараліся гарадзкія радыкальна-польскія дэлегаты наладзіць цесную сувязь з другімі нацыянальнымі групамі, гэтая спроба не магла даць пажаданых вынікаў. Гарадзкі радыкальны элемэнт ня быў характэрным для польскага грамадзянства, у якім кіраўнічы напрамак давалі земляўласьнікі, з іх ідэямі ўсепалячаства. Застаючыся на сваіх ранейшых позыцыях, польскі зямельны капітал і нацыянальна-экономічны воража настроены беларускаму сялянству, надбаў для сябе ў гады Вялі­кай Кастрычнікаўскай Рэволюцыі смутны ўдзел, якая зьнішчыла зямельны капітал і пахавала раз назаўсёды польскія мары і імкненьні.