віцельства праз Мураўёва павяло рэзкую русіфікатарскую політыку і ўганяла ўсё мясцовае. Так прабыло да 80 гадоў XІX стагодзьдзя“[1].
6. 1880-ыя гады. М. Янчук забарону беларускага друку адносіць да 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Ён піша: „въ 80-х годахъ, когда запрещено было печатать бѣлорусскія книжки, исключая ученыхъ матеріаловъ, извѣстный историкъ и археологъ Бѣлоруссіи Адамъ Киркоръ безнадежно предсказывалъ окончательную гибель бѣлорусской литературѣ“[2].
Я. Фарботка, пішучы аб Багушэвічы, адзначае, што творчасьць Багушэвіча „абымае самы цяжкі пэрыод у гісторыі Беларусі—пэрыод, калі было забаронена ня толькі друкаваць беларускія кніжкі, але на'т публічна выступаць з прамовамі ў беларускай мове. Аднак, ня гледзячы на гэтыя перашкоды, вершы Багушэвіча ў рукапісных экзэмплярах разышліся па ўсім абшары Беларусі... Гэтае цяжкае становішча беларуская літаратура пратрывала аж да рэволюцыі 1905 г."[3].
7. 1903 г. Як у 1859 г. з забаронай беларускага друку некаторыя дасьледчыкі зьвязваюць творчасьць В. Дуніна-Марцінкевіча, так у 900-х гадох ёсьць нахіл зьвязваць забарону друку з вершамі Няслухоўскага „Вязанка“. Акад. Карскі аб гэтым піша: „Любопытно преданіе относительно цензурнаго разрѣшенія печатанія этой книжки въ Петербургѣ: пришлось обмануть цензора, сказавъ, что „Вязанка“ Янки Лучыны на болгарскомъ языкѣ“[4]. Такога погляду ў адносінах да „Вязанкі“ трымаюцца: проф. Ігнатоўскі[5], Бабровіч[6], Фарботка[7] і Я. Лёсік[8]. Паводле Лёсіка гэта самая звычайная рэч. Падобна Няслухоўскаму калісь-то рабіў і Дунін-Марцінкевіч: „Дунін-Марцінкевіч друкаваў свае поэмы і аповесьці ў Менску ў друкарні Бэйліса, як польскія, дзеля таго ўкладаў прадмовы да сваіх твораў папольску, каб зьбіць з ног адміністрацыю"[9].
Некаторыя, як, напр., Прохараў, лічаць, што „Вязанка“ была выдрукавана, як твор, напісаны не баўгарскай, а сербскай мовай[10]. А некаторыя падаюць весткі, што за твор на баўгарскай мове была выдана поэма „Тарас на Парнасе“[11].
Гэтыя весткі аб „Вязанцы" з некаторым сумненьнем паўтарае і М. Гарэцкі: пераказуюць, ―піша ён,―быццам кніжачку гэтую, дзеля забароны беларускага друку, прыйшлося правесьці скрозь цэнзуру пад
- ↑ Жылуновіч, 3. Беларускае пісьменства. Зборнік „Беларусь“. Менск, 1924; стар. 292.
- ↑ Янчукъ Н. Нѣсколько словъ о новѣйшей бѣлорусской литературѣ. „Извѣстія О-ва Славянской культуры“, т. 1, кн. 1. Москва 1912; стар. 91. Нарыс гэты з „Извѣстій“... у 1920 г. быў перадрукованы ў „Очерках белорусской литературы“ ред. Янчук. Москва. На стар. 82 пасьля памінаньня забароны беларускага друку ў 80-х гадох зроблена спасланьне на працу М. Янчука: „А. К. Киркоръ“ („Древности“, т. XІІ, Москва, 1888), у якой аб забароне беларускага друку нічога няма. Гл. увагі №№ 1. 53.
- ↑ Фарботко, Я. Беларусь у песьнях, Менск, 1920; стар. 15.
- ↑ Карскій, Е. Бѣлоруссы, ІІІ, 3; стар. 213, увага.
- ↑ „Вестник Народ. Комиссариата Просвещения", 1922, № 2; Бел. Ад. стар. 3-4.
- ↑ Гмырак, Л. Вялікод. піс.; стар. 15.
- ↑ Фарботка, Я. Бел. у песьнях; стар. 15.
- ↑ "Вольны Сьцяг“. 1921; № 5; стар. 26-27.
- ↑ ibіdem, стар. 27.
- ↑ "Вольная Беларусь"; 1917; № 4.
- ↑ Вольны (С. Плаўнік). Агітацыя і беларуская мова. "Савецкая Беларусь", Менск, 1920; № 4 (14).