Перайсці да зместу

Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ральна гэтае паўтарае М. Гарэцкі ў другім выданьні сваей „Гісторыі“[1], але у наступных двух выданьнях аўтар чамусьці заместа конкрэтных паказаньняў на Кукольніка і Мухіна, кажа аб конфіскацыі агульным выразам: „Калі былі надрукованы дзьве першыя быліцы, цэнзура дзеля нейкіх прычын зламала дадзены ёю дазвол на выпуск кнігі, загадала арыштаваць надрукаванае і спаліць“[2].

Наогул большасьці асобам, якія закраналі справу конфіскацыі „Пана Тадеуша“, прычыны конфіскацыі ня ясны. Так акад. Е. Карскі піша: „въ свое время это сочинение не пущено въ продажу, а было сожжено"[3]. Проф. У. Ігнатоўскі адзначае: „Гэты пераклад чамусь не спадабаўся цэнзуры Мікалаеўскага часу, й кніжка была зьніштожана“[4]. Дарашэнка кажа: "выданьне гэтага перакладу калісь зьніштожыла расейская цэнзура"[5].

„Дыямэнты“...[6] з 1859 г. зьвязваюць наогул забарону беларускага друку з забаронай нібы друкаваньня твораў Дуніна-Марцінкевіча.

Аднак у 1923 г. Ал. Шлюбскім у друку быў агалошаны зьмест аўтэнтыкавай справы Віленскага Цэнзурнага Камітэту конфіскацыі „Пана Тадеуша"[7]; у 1927 г. ім-жа агалошаны некаторыя дакумэнты ў памянёнай справе дакументальна, прычым устанаўліваецца як дата, так і прычына конфіскацыі перакладу, повадам для якой паслужыла не беларуская мова, як гэткая, а лацінская транскрыпцыя кнігі, у чым расійскі ўрад убачыў польскія культурныя тэндэнцыі, з якімі ўжо тады ён пачаў барацьбу[8].

5. 1860-ыя гады. Акад. Е. Карскі сьведчыць, што рэволюцыйныя нелегальныя выданьні на беларускай мове ў час паўстаньня 1861 г. былі прычынай забароны беларускага друку пасьля 1863 г.[9], калі паўстаньне ўжо было зьнішчана, і дзеля гэтага беларуская літаратура замерла больш, чым на 20 гадоў[10]. Наогул Карскі адзначае, пасьля Баршчэўскага, Рыпінскага, Чачота, Дуніна-Марцінкевіча, Каратынскага і інш. былі „строгіе правительственные запреты употребленія печатнаго слова на бѣлорусскомъ языкѣ"[11].

В. Ластоўскі на гэты пэрыод глядзіць так: "з рэпрэсій проці беларусаў у 60-х гадох трэба адзначыць забарону друкаваньня кніжок у беларускай мове. У 1905 гаду, разам з іншымі свабодамі, дадзенымі насяленьню Paceі, і беларусам было пазволено друкаваць кнігі і газэты ў сваей роднай мове"[12].

  1. Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры; выданьне II, Вільня. 1921; стр. 86.
  2. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Масква―Ленінград. Выданьне ІІІ; стар. 198. Яго-ж. Гіст. бел. літ., выд. ІV; Менск, 1926; стар. 128.
  3. Карскій. Е. Бѣлорусы, ІІІ, 3; стар. 60.
  4. Ігнатоўскі. У. Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэньня Беларусі. Менск. 1921; стар. 17.
  5. Дорошэнка, Д. "Беларусы і іх нацыональнае адрадзэньне", "Наша Ніва", 1909, № 4; стар. 54.
  6. Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства. № 1. Кіеў; 1919.
  7. Ал. Шлюбскі. Конфіскацыя твораў Дуніна-Марцінкевіча. "Савецкая Беларусь", 1923, № 135.
  8. А. Шлюбскі. Конфіскацыя Пана Тадэуша Д.-Марцінкевіча, „Узвышша", 1927, № 2, стр. 199-202.
  9. Карскій. Бѣлорусы, ІІІ, 3, стар. 180.
  10. іbіdem, стар. 7.
  11. іbіdem, стар. 179.
  12. Власт. Кароткая гісторыя Беларусі; стар. 92.