Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

(пасьля 1859 г.) лишились возможности печатать свои произведенія, написанные польской транскрипціей, а русскою они отчасти плохо владѣли, отчасти сознательно избѣгали ея многіе литературные опыты оставались неизданными"[1].

Пасьля выкладзенага можна катэгорычна сказаць, што вядомы беларускі бібліограф Рамуальд Земкевіч уведзен у аблуду ўсімі гэтымі паданьнямі, калі кажа, што „ў альманаху „Rocznіk Lіterackі“ Падбярэскі маніўся надрукаваць разам з польскімі і беларускія творы, аднак цэнзура пазваленьня на штучныя беларускія творы не дала, і прышлося памясьціць толькі этнографічныя матар'ялы, якія друкаваць не баранілі. Падбярэскі тутака ўхітрыўся: паміж народнымі песьнямі памясьціў і дзьве штучныя Яна Баршчэўскага: „Ах, чым жэ твая, дзеванька, галоўка занята?“, „Ах, ты мая гарэліца[2]. Аднак, калі ўспомнім, што гэтыя вершы былі надрукаваны „по одобренію" С.-Петербургскага цэнзурнага комітэта, як сьведчыць аб гэтым Віленскі цэнзурны комітэт яшчэ ў 1859 г., то стане ясна, што вестка гэтая грунтуецца не на дакумантальных даных, а на агульных паданьнях.

Тым ня менш ёсьць шмат фактаў, якія гавораць аб абмежаваньні беларускага друку: „літаратурная творчасьць беларуская ад забароны друку не замёрла зусім, шмат хто ў гэтым часе пісаў пабеларуску, але гэтыя творы расходзіліся толькі ў рукапісах"[3]. Або: „усім вядома, што па нашых вёсках, у тые часы, калі было забаронена друкаваць беларускіе кніжкі, хадзілі рукапісные сшыткі з рознымі беларускімі вершамі, сатырамі і поэмамі“[4]. Прывесьці падобных выпісак можна шмат.

Бясспрэчна, што тлумачыць тут адным нежаданьнем друкаваць беларускія творы рускім альфабэтам ня прыходзіцца, бо з часам у некаторай частцы беларускай каталіцкай інтэлігенцыі пачаўся рух друкавацца якраз рускім альфабэтам.

Справа тут у агульнай русіфікатарскай палітыцы расійскага ўраду ў так званым „Сѣверо-Западнымъ Краѣ“. Калі раней фігураваў шэраг даных, паводле якіх нібы расійскі ўрад нічога ня меў проці ўжываньня беларускае мовы, то пры ўважным азнаямленьні з імі бачым, што выпадкі дапушчэньня ўжываньня беларускае мовы накіроўваліся да найлепшага правядзеньня русіфікатарскай палітыкі на Беларусі, прычым пільна сачылася, каб гэтыя выданьні, ня выходзячы з межаў агітацыі за цара і яго лад, з межаў плятонічных разважаньняў аб п'янстве або перасяленьні ў Сібір і г. д., не датыркаліся да пытаньняў, кажучы тагочаснай офіцыйнай мовай, "провинціяльнаго патріотизма", што ўжо не дазвалялася. У існаваньні і разьвіцьці беларускай мовы, як самастойнай, адмаўлялася катэгорычна; "беларускі" і „рускі“ лічыліся сынонімамі і як выходны пункт заўсёды бралася апошняе. Адносіны расійскага ўраду да іншых нацыянальных друкаў сьведчаць аб сыстэматычнай упартай палітыцы прыдушэньня гэтых друкаў у ХІХ ст. Мажліва, што прыдушэньне гэ-

  1. Янчукъ, Н.. Нѣсколько словъ о новѣйшей бѣлорусской литературѣ. „Извѣстія Общ. Славянской культуры", 1912, Москва; т. І, в. І, стар. 83.
  2. Земкевіч, Р. Памяці Тараса Шэўчэнкі, Наша Ніва, Вільня, 1911, № 8.
  3. Гмырак Лявон, Беларускае нацыянальнае адраджэньне („Вялікодная пісанка“, 1914, Вільна); стар. 15.
  4. Власт. Памажыця!,. Наша Ніва, Вільна; 93, № 37.